“Даманаўскі ВГК” – дыпламант конкурсу “Лепшы экспарцёр 2017 ...
05.06.2018
—
Разное
|
Па выніках 2017 года ў фінал рэспубліканскага конкурсу “Лепшы экспарцёр 2017 года” выйшла 160 прадпрыемстваў. Конкурс праводзіўся ў 22 намінацыях, у кожнай з якіх былі вызначаны пераможцы, а прадпрыемствы, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі цудоўны вынік у экспарце прадукцыі і паслуг, узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі. Такім заахвочвальным дыпломам “Лепшы экспарцёр 2017 года” быў узнагароджаны 31 мая ў Палацы Рэспублікі ААТ “Даманаўскі ВГК” у намінацыі “Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафта-хімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту да 25 млн. долараў ЗША)”. Узнагароду з рук старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча атрымаў ад імя калектыву галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Грэчны (на здымку).
На экспарт ААТ “Даманаўскі ВГК” пастаўляе шмат відаў прадукцыі: сілікат натрыя растваральны, сілікат натрыя гідратаваны парашкаўтваральны, сілікат калія гідратаваны парашкаўтваральны, натрыя метасілікат, вадкае шкло натрыевае. Удзельная вага экспартнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці – 71,8 працэнта.
Аб’ём экспартных паставак за мінулы год склаў 5 778,10 тыс. долараў ЗША, што складае 102,4 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Прадукцыю ААТ “Даманаўскі ВГК” добра ведаюць у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, сярод новых рынкаў збыту – Францыя.
У гэтыя ж дні з 28 да 31 мая каманда ААТ “Даманаўскі ВГК” на чале з дырэктарам Святланай Масюк прымала ўдзел у 20-й Міжнароднай выстаўцы шклопрадукцыі, тэхналогій і абсталявання для вырабу і апрацоўкі шкла “Свет шкла 2018”. На адной пляцоўцы ЦВК “Экспацэнтр” г. Масква сустракаліся ўсе тыя, хто выкарыстоўвае шкло ў сваёй рабоце – будаўнікі, архітэктары, дызайнеры, праекціроўшчыкі, мэбельшчыкі, прадстаўнікі медыцынскай, хімічнай, харчовай і іншых галін прамысловасці.
– Выстаўка “Свет шкла” – буйнейшы па сваёй тэматыцы галіновы агляд у Расіі, уваходзіць у пяцёрку сусветных выставачных праектаў, прысвечаных дасягненням шкляной прамысловасці, – расказвае Святлана Іванаўна. – Уявіце, 200 кампаній з 20 краін свету і мы ў тым ліку выстаўлялі сваю прадукцыю. Для нас удзел у выстаўцы такога маштабу – гэта не толькі знаёмства з “ноу-хау” ў вытворчасці шкла, сучаснымі станкамі, абсталяваннем і інструментамі для выпуску шырокага спектра шклопрадукцыі, гэта і новыя шляхі выхаду на расійскі і еўрапейскі рынкі. Паездка была паспяховай – мы вярнуліся з перспектыўнымі дамовамі. Валянціна БОБРЫК. Фота з архіва прадпрыемства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках 2017 года ў фінал рэспубліканскага конкурсу “Лепшы экспарцёр 2017 года” выйшла 160 прадпрыемстваў.... |
|