У Буда-Кашалёўскім раёне мужчына з сякерай напаў на мінакоў. 21.by

У Буда-Кашалёўскім раёне мужчына з сякерай напаў на мінакоў

06.06.2018 19:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Увечары 2 чэрвеня ў Буда-Кашалёве 30-гадовы мужчына нападаў на мінакоў, паведамляе tut.by са спасылкай на Следчы камітэт. 

Пасля гэтага дэбашыр адправіўся ў адну з вёсак раёна. Там ён біў шыбы ў дамах. 

Мясцовыя жыхары паспрабавалі суцішыць яго, але мужчына накінуўся на іх з сякерай. У выніку два чалавекі з колатымі ранамі былі шпіталізаваныя. Цяпер іх жыццю нішто не пагражае.

Спецыялісты высвятляюць прычыны такіх паводзінаў мужчыны. Паводле папярэдніх звестак, ён быў цвярозы. Эксперты правераць, ці былі ў крыві нападніка іншыя рэчывы.

На затрыманага пачалі крымінальную справу за замах на забойства і злоснае хуліганства.

Як удакладняе сайт gomel.today, нападнік сам родам з Буда-Кашалёва. Ён паехаў у вёску Бацунь, дзе сякерай біць у вокны і дзверы жылых дамоў. Пацярпелымі сталі мінакі, якія спрабавалі спыніць яго. У іх сечаныя раны насоў, шчок, у аднаго — пералом скроневай косткі.

Самога мужчыну змясцілі ў псіхіятрычную лякарню з дыягназам "востры псіхапатычны разлад" з падазрэннем на шызафрэнію.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Увечары 2 чэрвеня ў Буда-Кашалёве 30-гадовы мужчына нападаў на мінакоў, паведамляе tut.by са спасылкай на Следчы камітэт.  Пасля гэтага дэбашыр адправіўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика