8 чэрвеня па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. 21.by

8 чэрвеня па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

07.06.2018 20:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў будзе 8 чэрвеня ў Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Толькі па паўночным усходзе краіны ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 5 да 11 градусаў цяпла. Удзень па паўночным усходзе ён падымецца да +19, а па паўднёвым захадзе — ажно да 27 градусаў вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў будзе 8 чэрвеня ў Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика