У Оршы ўначы разбіўся матацыкліст, раней яго 41 раз прыцягвалі да адказнасці
11.06.2018 15:09
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У Оршы ўначы разбіўся 30-гадовы матацыкліст. Ён ехаў на Kawasaki ZX-9R, не саўладаў з кіраваннем і перакуліўся. Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына быў без шлема, ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. 20-гадовая пасажырка была ў шлеме, яе шпіталізавалі. Як паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, з 2008 года матацыкліста 41 раз прыцягвалі да адказнасці за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху. Сёлета яго ўжо штрафавалі за перавышэнне хуткасці. Перавысіў мужчына яе і падчас сваёй апошняй паездкі. Мяркуецца, што ён не ўлічыў асаблівасці свайго матацыкла (ён, дарэчы, аказаўся незарэгістраваным) і стан дарогі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Оршы ўначы разбіўся 30-гадовы матацыкліст. Ён ехаў на Kawasaki ZX-9R, не саўладаў з кіраваннем і перакуліўся. Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына быў без...
|
|