На залатым узлёце
12.06.2018
—
Разное
|
>
Апошнія тыдні выдаліся надзвычай напружанымі для выпускнікоў школ, паколькі гэта быў час экзаменаў. У мінулую пятніцу, 8 чэрвеня, нарэшце быў здадзены апошні з іх, а ўжо на наступны дзень ва ўсіх раённых установах агульнай сярэдняй адукацыі прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў. — Сёлетні год асаблівы: на Пастаўшчыне кожны дзясяты 11-класнік закончыў школу з залатым медалём, — расказваў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын. — Усяго выпускалася 210 чалавек. На медаль прэтэндаваў 21 навучэнец, і ўсе яны пацвердзілі свае веды на экзаменах. Спецыяльная камісія аддзела па адукацыі правярала іх работы па матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Медалісты ёсць практычна ва ўсіх школах. Такога добрага выніку ў раёне не было, напэўна, апошнія гадоў 15. Школьныя атэстаты атрыманы, але напружанне для сёлетніх выпускнікоў яшчэ не скончана. З 12 чэрвеня ўжо пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. Па яго выніках юнакі і дзяўчаты будуць трымаць конкурс у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Застаецца пажадаць ім поспехаў на нялёгкім шляху да новага дарослага жыцця і ажыццяўлення запаветных мар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Выпускнікі Камайскай школы. Фота Сяргея ВШЫЎКАВА Апошнія тыдні выдаліся надзвычай напружанымі для выпускнікоў школ, паколькі гэта быў час экзаменаў. У мінулую... |
|