Ратавальнікі дэблакавалі пасажыра самалёта, які зваліўся пад Гроднам. 21.by

Ратавальнікі дэблакавалі пасажыра самалёта, які зваліўся пад Гроднам

12.06.2018 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У самалёце, які зваліўся ў прыгарадзе Гродна, былі два чалавекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Як паведамлялася, лёгкі аднаматорны самалёт зваліўся каля вёскі Каробчыцы каля 14.00. 

Па словах ратавальнікаў, самалёт Zlin 42M 1975 года выпуску зрабіў аварыйную пасадку. Пілот выбраўся з яго самастойна. А пасажыра супрацоўнікі МНС дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструменту. Абодва чальцы экіпажу быді шпіталізаваныя пасля агляду медыкаў. 

Самалёт пры аварыйнай пасадцы быў дэфармаваны. 

Паведамляецца, што ён дыслакаваўся на аэрадроме Караліна. Ён належыць авіятару-аматару. Паводле папярэдніх звестак, самалёт адправіўся ў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У самалёце, які зваліўся ў прыгарадзе Гродна, былі два чалавекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика