Пад Магілёвам перакулілася маршрутка, пацярпелі чатыры пасажыры. 21.by

Пад Магілёвам перакулілася маршрутка, пацярпелі чатыры пасажыры

13.06.2018 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.mogilev.by

У ДТЗ пад Магілёвам пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аўтааварыя здарылася 12 чэрвеня каля 12.40. Маршрутнае таксі маркі "Фальксваген Крафтар" рухалася з магілёва ў напрамку Гомеля. Каля вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна 53-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у правы кювет і перакуліўся. 

Чатыры пасажыры атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарні. Паведамляецца, што пацярпелі 56-гадовы жыхар Магілёва (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана); 20-гадовая жыхарка Рагачоўскага раёна Гомельшчыны (удар аддзела пазваночніка); 31-гадовая жыхарка Гомеля (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар пляча); 30-гадовы жыхар украіскага Херсона  (траўма паяснічнай вобласці). 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.mogilev.by У ДТЗ пад Магілёвам пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама. Аўтааварыя здарылася 12 чэрвеня каля 12.40....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика