Міні-квэст “У пошуках страчаных правоў” правялі ў смаргонскай гімназіі
13.06.2018
—
Разное
|
Міні-квэст “У пошуках страчаных правоў” правялі ў гімназіі работнікі раённай бібліятэкі. У ім удзельнічалі вучні пачатковых класаў, якія адпачываюць у летнім прышкольным лагеры.
Хлопчыкі і дзяўчынкі шукалі пялёсткі ад кветкі шчасця, на якіх былі запісаны правы. А дапамагалі ім у гэтым казачныя героі. На сцэне была паказана інсцэніроўка казак “Ліса, Заяц і Певень”, “Зайкава хатка”. Асабліва спадабаліся дзецям баі пеўняў. Адна з мэтаў гэтага мерапрыемства – прыцягнуць вучняў малодшык класаў у раённую бібліятэку, дзе працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, у якім можна атрымаць неабходную юрыдычную кансультацыю.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міні-квэст “У пошуках страчаных правоў” правялі ў гімназіі работнікі раённай бібліятэкі. У ім удзельнічалі вучні пачатковых класаў, якія адпачываюць у летнім...
|
|