Шчыра і з верай у будучыню. 21.by

Шчыра і з верай у будучыню

13.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін у межах правядзення інфармацыйнай работы з прадпрыемствамі 13 чэрвеня наведаў ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання” і  разам з міністрам  архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Чорным — філіял “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”.

Падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі, чый лёс клапоціць кіраўніцтва краіны і чыё паспяховае развіццё мае істотнае значэнне для  беларускай   эканомікі,  Анатоль Калінін засяродзіў увагу на растлумачванні сённяшніх рэалій вядзення гаспадаркі і выклікаў часу, якім абавязкова трэба знайсці адэкватны адказ.


Айчынная прамысловасць  экспартаарыентаваная, таму  яна павінна  выпускаць найбольш запатрабаваную на знешних рынках прадукцыю і знаходзіць для яе надзейных пакупнікоў.  Вытворцам трэба разумець: дзяржава ўжо зрабіла для іх падтрымкі практычна ўсё магчымае.  Таму далейшае развіццё канкрэтнага прадпрыемства  залежыць пераважна ад таго, наколькі эфектыўна будуць ўдасканальвацца сістэма кіравання  вытворчасцю, выкарысоўвацца ўнутраныя рэзервы, аптымізавацца структура выдаткаў і, што не менш істотна,  наколькі хутка нашы вытворцы навучацца весці справы па міжнародных правілах.

У цэлым патэнцыял для  руху наперад ёсць: рост валавага ўнутранага прадукту за студзень-красавік бягучага года амаль на 2% перавысіў прагнозны паказчык. У маштабах макраэканомікі  гэта добры вынік. Але ён можа  і павінен  стаць яшчэ лепшым — калі прыкласці сілы і розум.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін у межах правядзення інфармацыйнай работы з прадпрыемствамі 13 чэрвеня наведаў ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика