Не вязіце ў лагер чыпсы. 21.by

Не вязіце ў лагер чыпсы

14.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для фізічнага развіцця дзяцей, забеспячэння высокай працаздольнасці і супраціўляльнасці іх арганізма да ўздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя вялікае значэнне мае паўнавартаснае і правільна арганізаванае харчаванне.

Пры падрыхтоўцы да аздараўлення ў бягучым годзе для харчблокаў лагераў раёна закуплена новае абсталяванне, там праведзены бягучыя рамонты. Харчаванне дзяцей у аздараўленчых лагерах складзена ў адпаведнасці з прыкладным меню з улікам забеспячэння набору ўсіх неабходных прадуктаў для здаровага і паўнавартаснага адпачынку дзяцей, выканання натуральных нормаў. Для дзяцей з дзённым знаходжаннем у аздараўленчых установах арганізавана трохразовае харчаванне, з кругласутачным знаходжаннем – пяціразовае.

Кожны дзень дзеці атрымліваюць свежыя садавіну і гародніну, малочную прадукцыю, натуральныя сокі. Меню самае разнастайнае. Рацыёны харчавання, якія прапануюць аздараўленчыя ўстановы, збалансаваны па пажыўных рэчывах і энергетычнай каштоўнасці. Аднак пры праверках у дзяцей часта аказваюцца прадукты, небяспечныя для дзіцячага арганізма.

На што трэба звярнуць увагу бацькам, якія прыязджаюць да дзяцей у аздараўленчы лагер? Варта цалкам выключыць з рацыёну дзяцей чыпсы, лапшу тыпу «Ролтан», булённыя кубікі і іншую ежу з пакетаў. У згаданых харчовых прадуктах утрымліваюцца кансерванты і вялікая колькасць схаванай солі, што перагружае печань і ныркі, якія павінны ўсё гэта абясшкодзіць і вывесці з арганізма.

Да непажаданых для дзяцей прадуктаў можна аднесці бутэрброды, піражкі, здобныя булачкі, сасіскі ў цесце, піцу, хот-догі і гамбургеры, бульбу фры, шматкі, палачкі, фігурныя вырабы з кукурузы, сухія збожжавыя пліткі, салодкія газіраваныя напіткі. Частае ўжыванне згаданых прадуктаў прыводзіць да захворванняў страўнікава-кішэчнага тракта, аказвае адмоўны ўплыў на нервовую сістэму і дзейнасць мозга і прыводзіць да розных негатыўных наступстваў.

У мэтах прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый не дапускаецца перадаваць дзіцяці ў лагер гатовыя мясныя прадукты, кандытарскія вырабы з крэмам, танізуючыя, у тым ліку энергетычныя напіткі.

Спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі арганізаваны пастаянны кантроль за якасным і бяспечным харчаваннем у лагерах.

Алена ЛОЙКА,загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для фізічнага развіцця дзяцей, забеспячэння высокай працаздольнасці і супраціўляльнасці іх арганізма да ўздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика