На Камянеччыне аднагадовая дзяўчынка выпіла атруту супраць каларадскіх жукоў
14.06.2018 15:46
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Камянецкім раёне Брэстчыны ў лякарню за атручэннем трапіла аднагадовае дзіця. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву Няшчасны выпадак здарыўся ў аграгарадку Пелішча 13 чэрвеня каля 16.20. Аднагадовая дзяўчынка зайшла ў гаспадарчую пабудову, узяла з тумбачкі пластыкавую бутэльку і выпіла з яе. У тары была вадкасць, якую бацька выкарыстоўваў супраць каларадскіх жукоў. Дзіця шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні з дыягназам "атручэнне". Падчас здарэння дзяўчынка была пад наглядам бабулі. Паведамляецца, што сям'я дзяўчынкі характарызуецца пазітыўна. У сям'і ёсць яшчэ пяць дзяцей. Камянецкі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Склад рэчыва, выпітага дзіцем, вызначыць хімічная экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Камянецкім раёне Брэстчыны ў лякарню за атручэннем трапіла аднагадовае дзіця. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА паведаміў прадстаўнік...
|
|