Делегация из Крустпилского края (Латвия) посетила Миорщину. 21.by

Делегация из Крустпилского края (Латвия) посетила Миорщину

14.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Больш фотаздымкаў у сацыяльных сетках групы "Миоры. Новости/Міёрскія навіны" па спасылках ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53824545882251

ВК https://vk.com/album-93032809_254786062

Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.199535844012459&type=3

Суседзі з Латвіі праяўляюць цікавасць па ўсталяванні сяброўскіх і дзелавых  сувязей з Міёршчынай. З гэтый мэтай раён 8 чэрвеня наведала вялікая дэлегацыя з Крустпілскага краю пад кіраўніцтвам старшыні Думы самакіравання Карліса Паберзса. Сярод 46 гасцей былі работнікі самакіраванняў, культуры, адукацыі, спецыялісты сацыяльнай сферы.

Крустпілскі край — гэта частка былога Екабпілскага раёна, у прыродных адносінах падобная на нашу Міёршчыну, багатая на вадаёмы, лясы і балоты. Горад Крустпілс знахо- дзіцца за 94 кіламетры ад Даўгаўпілса і за 165 — ад Рыгі. Край падзелены на шэсць валасцей і мае 6052 жыхароў. Прадстаўнічы орган улады — Дума з 15 дэпутатаў, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці трох камісій. Выканаўчую ўладу прадстаўляе выканаўчы дырэктар Райманд Спекс.


 У краі дзейнічаюць сем школ, столькі ж бібліятэк і Дамоў культуры, 28 калектываў мастацкай самадзейнасці. Развіваюцца лесаводства, дрэваапрацоўка і здабыча карысных выкапняў, сельская гаспадарка пры прыватным землеўладанні, турызм, дарожная сфера.
Гасцей на граніцы раёна сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Культработнікі пад беларускія мелодыі віталі суседзяў-латышоў і прыпаднеслі ім каравай.
 Для дэлегацыі з суседняй краіны падрыхтавалі насычаную праграму знаёмства з нашымі мясцінамі. Пра іх і тутэйшае мінулае па шляху руху гасцям расказвала супрацоўніца раённага музея Вольга Пупіна. А першым аб’ектам знаёмства стаў дзіцячы санаторый “Расінка”. Юныя адпачывальнікі ў яркіх касцюмах падрыхтавалі прыезджым маляўнічае прывітанне, а каравай прыпаднесла дзевяцігадовая жыхарка Полацка Дзіяна Озерава. Санаторый ёй спадабаўся, тут яна адпачывае ўжо другі сезон.


Калі меркаваць па пазнейшых выказваннях членаў дэлегацыі, санаторый спадабаўся і прыезджым. Яны пазнаёміліся з умовамі жыцця і медыцынскага абслугоўвання не толькі дзяцей, але і дарослых. Прыйшлі да высновы, што адпачываць і лячыцца ў гэтай беларускай установе больш танна, чым у аналагічных латвійскіх. Падрабязныя тлумачэнні прыезджым давалі намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце Жанна Акачонак і па культурна-масавай і аздараўленчай рабоце Людміла Войтава, маркетолаг Наталля Валошына.


 Пытанняў у членаў дэлегацыі было шмат, і не толькі адносна дзейнасці санаторыя. Цікавіліся нават землеўладаннем і набыццём жылля ў тых жа Мурашках.


Між тым гаспадары паказалі гасцям лячэбную і спартыўную базу, добраўпарадкаванне, падзяліліся метадамі работы з дзецьмі, пачаставалі мінеральнай вадой. Сапраўднае замілаванне выклікала міні-праграма знаёмства з выхаванцамі ў актавай зале. Закончылася яна абменам сувенірамі. Латышы павезлі з сабой нумары дзіцячай газеты “Расінка”.


Дзелавой часткай візіту можна назваць мерапрыемствы ў будынку райвыканкама. Тут госці пазнаёміліся з вектарамі развіцця і напрамкамі росту эканомікі і турыстычнай сферы раёна, візітнай карткай дзяржаўнага ландшафтнага заказніка “Ельня”. Начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Іна Емяльянава і буфетчыца Яна Гарноўская арганізавалі для латышоў дэгустацыю страў беларускай кухні.
 У зале пасяджэнняў адбылася афіцыйная частка візіту. Адкрыў яе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін. Больш падрабязна расказаў пра перспектывы развіцця эканомікі раёна і асабліва — сферы паслуг. Гасцей вітаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. У адказ выступіў старшыня Думы самакіравання Крустпілскага краю Карліс Паберзс. Ён пазнаёміў з магчымасцямі супрацоўніцтва і перспектывамі ўзаемасувязяў з Міёршчынай у розных сферах.


Прадэманстравалі відэафільмы пра Міёрскі раён і Крустпілскі край. Абмяняліся сувенірамі.
Далей на Міёршчыне латышскіх гасцей чакалі знаёмства з выставай мясцовых сувеніраў у фае РДК (дарэчы, пад мелодыі квінтэта выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў), экскурсія ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, наведванне музеяў СШ №3, паездка ў Язна, аграгарадок з багатай гісторыяй і цікавымі сучаснымі набыткамі ў дзейнасці ўстаноў культуры, самадзейных творчых калектываў і арганізацыі кластэрнай дзейнасці аграсядзіб.


Па выніках візіту намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін заўважыў, што калегам з Крустпілскага краю прапанавана ідэя сумеснай рэалізацыі пректаў у рамках праграм ПРААН. Наперадзе іх узгадненне. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Суседзі з Латвіі праяўляюць цікавасць па ўсталяванні сяброўскіх і дзелавых  сувязей з Міёршчынай. З гэтый мэтай раён 8 чэрвеня наведала вялікая дэлегацыя з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика