Чылійскія вавёркі Пірат і Маха
15.06.2018
—
Разное
|
>
У мінулым годзе ажыццявілася мая мара набыць незвычайную хатнюю жывёлінку. Сям’ёй паехалі да маёй сястры ў Ліду. А да гэтага на сямейным савеце было вырашана, што дадому я вярнуся з жаданым гадаванцам. Калі прыйшлі на рынак, то мой позірк адразу спыніўся на дэгу, я стаяла ля клеткі са звяркамі, нібы зачараваная. Так у мяне з’явіліся Пірат і Маха. Мае дэгу вельмі актыўныя, патрабуюць да сябе пастаяннай увагі, клопату. У іх тоўстая кароценькая шыйка, прыплясканы носік і згорбленая спінка. Маюць цёмна-карычневую афарбоўку. Вельмі цікава назіраць за імі, даглядаць. Пірат і Маха поўнасцю вегетарыянцы. Асноўны іх рацыён — карэньчыкі, трава і насенне раслін. Але з задавальненнем спажываюць зерне, сухары, сена. Не адмовяцца і ад свежай агародніны і фруктаў. Мае чылійскія вавёркі вельмі акуратныя. Па некалькі разоў на дзень «купаюцца» ў пяску, спецыяльна падрыхтаваным для іх, чысцяць шэрсць ад бруду. Хоць дэгу вясёлыя, ручныя звяркі, палохаюцца рэзкіх рухаў. А з якім задавальненнем падстаўляюць свае бачкі, каб іх пачасалі! Жывуць яны ў прасторнай клетцы, у якой ёсць лесвічкі, канаты, кола і домік. А яшчэ я падкладваю сваім любімцам сухія галінкі дрэў, каб яны маглі пастаянна вастрыць свае зубкі (у дэгу яны растуць усё жыццё). Звяркі маюць выдатны слых і нюх. Дарэчы, скура на хвасце ў іх выконвае ахоўную функцыю: калі хвост заціснуць у руках, то скура з яго злезе, і дэгу збяжыць. Таму хапаць і трымаць дэгу за хвост нельга. А ў гэтым годзе Пірат і Маха падарылі мне дзевяць маленькіх шчанючкоў. Калі яны падраслі, я падарыла іх сваім сябрам і знаёмым. Жадаючых набыць цудоўных дэгу яшчэ шмат. На днях прынесла Пірата ў аздараўленчы лагер. І на працягу дня ім маглі любавацца і дзеці, і выхавальнікі. Аня Сакалова, вучаніца Курапольскай базавай школы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Дэгу — гэта грызун, знешне падобны на тушканчыка. Другая яго назва — чылійская вавёрка (радзіма дэгу — Чылі, Паўднёвая Амерыка). У мінулым годзе ажыццявілася мая...
|
|