Люстрадзён на сёньня. 21.by

Люстрадзён на сёньня

17.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстрадзён на сёньня

17 чэрвеня 1889 г. у Ваўкавыску нарадзіўся публіцыст, паэт-лірык, перакладчык Бер ЛАПІН.

У 1895-1899 гг. жыў у Аргентыне. Першыя вершы апублікаваў у 1903 г. У 20-гадовым узросце ў 1909 г. эміграваў у ЗША. Друкаваў карэспандэнцыі ў розных габрэйскіх перыядычных выданнях. Першая кніга вершаў — «Уметикэ вэгн» («Маркотныя дарогі») — выйшла ў 1910 годзе ў Вільні. У свае кнігі «Цейхнс» («Знакі», Нью-Ёрк, 1943 г.), «Нас лідэр» («Новыя вершы», там жа, 1940 г.) уключыў пераклады з рускай, ангельскай і амерыканскай паэзіі. Уваходзіў у групу «Юнге», быў сурэдактарам часопісу «Уфкум». Перакладаў таксама на ідыш творы сусветнай літаратуры — «Вікторыя» К.Гамсуна, «Жыццё чалавека» Л.І.Андрэева і інш. У 1919 г. выдаў на мове ідыш анталогію «Руская лірыка», у якую ўвайшлі вершы 22 паэтаў. Апошняя кніга вершаў «Дэр фулер круг» («Поўная чаша») выйшла ў 1950 г. Памёр 23 лістапада 1952 года ў Нью-Ёрку. У 1953 г. былі выдадзеныя пераклады санетаў У.Шэкспіра, над якімі Лапін працаваў 8 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 чэрвеня 1889 г. у Ваўкавыску нарадзіўся публіцыст, паэт-лірык, перакладчык Бер ЛАПІН. У 1895-1899 гг. жыў у Аргентыне. Першыя вершы апублікаваў у 1903...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика