Рэзкае пахаладанне, вецер і ападкі чакаюць Нясвіжскі раён. 21.by

Рэзкае пахаладанне, вецер і ападкі чакаюць Нясвіжскі раён

21.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Яшчэ сёння, 21 чэрвеня, жыхароў Нясвіжчыны чакае цёплае надвор’е, вечарам магчымы кароткачасовыя ападкі, вецер будзе дасягаць амаль 5 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе +26…+27 °С, ноччу — +16…+20 °С.

Ужо ў пятніцу, 22 чэрвеня, Беларусь акажацца пад уздзеяннем атмасфернага фронту, што змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ён прынясе, у тым ліку і для жыхароў раёна, пахмурнае надвор’е і, з вялікай верагоднасцю, ападкі. Паветра ў гэты дзень прагрэецца толькі да 18 градусаў са знакам “+” удзень, у начныя гадзіны — не больш за 13 градусаў вышэй за нуль. Будзе пахмурнае надвор’е, на працягу дня магчымыя ападкі, заходні вецер складзе каля 5,5 м/с.

У суботу метэаролагі прагназуюць нам воблачнае з праясненнямі надвор’е, зноў жа — кароткачасовыя дажджы. Паветра прагрэецца да +17 °С удзень, максімальная ноччу — +11 °С. Вецер будзе неістотны.

У нядзелю, 24 чэрвеня, надвор’е не зменіцца: суцэльная воблачнасць і ападкі на працягу дня. Дзённая тэмпература не перавысіць +16 °С, ноччу  слупок тэрмометра паднімецца да +9…+12 °С.

У панядзелак — невялікія дажджы, воблачна без праясненняў. Удзень —17…19 вышэй за нуль, ноччу — да +13 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ сёння, 21 чэрвеня, жыхароў Нясвіжчыны чакае цёплае надвор’е, вечарам магчымы кароткачасовыя ападкі, вецер будзе дасягаць амаль 5 метраў за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика