Сямейнае свята “Жыве мая вёска” прайшло ў Грыцкевічах. 21.by

Сямейнае свята “Жыве мая вёска” прайшло ў Грыцкевічах

25.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна.

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ.


“Добра папрацаваўшы, можна і адпачыць”, — упэўнены
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Алена Леўшык, галоўны
заатэхнік Андрэй Вітко, яго жонка Аксана (эканаміст па працы
і зарплаце) і дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч

Раней у Грыцкевічах на Міколу ладзілі фэст. Царква ў гэтым аграгарадку носіць імя святога Мікалая (дарэчы, ААТ “Грыцкевічы” значныя сродкі выдзеліла на рамонт храма), і вяскоўцы ўшаноўвалі імя свайго духоўнага заступніка. Сёлета, паколькі свята Міколы прыйшлося на рабочы дзень (22 мая), вырашылі ў суботу, напярэдадні Сёмухі, правесці вялікае, яркае, насычанае мерапрыемства, якое б аб’яднала царкоўныя даты і стала пастаментам ушанавання  мясцовых жыхароў. Тым больш, што і нагода для такога адпачынку хлебаробаў была: вясновыя палявыя работы праведзены ў тэрмін, першы ўкос траў закончаны, больш за трэць неабходнай колькасці сенажу ўжо назапасілі, сена насушылі спажыўнага, духмянага…

А правесці вырашылі сямейнае свята, назваўшы яго “Жыве мая вёска”. Людзей на пляцоўцы каля Грыцкевіцкага СДК сабралася шмат, іх зага-дзя  апавясцілі і запрасілі афішамі. Тут для дзяцей устанавілі шмат атракцыёнаў, можна было купіць салодкія пачастункі. Так што і дарослыя, і малыя правялі гэты дзень вельмі цікава.

Адкрыла дзею вакальная група “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК. Калектыў гэты ўдала заявіў пра сябе і ўжо 10-ы год зрывае гарачыя апладысменты слухачоў і гледачоў. Шчыра дарылі вяскоўцам свой талент салісты Таццяна Шарамет і Юрый Кабяк.

Марыя Казіміраўна Хартонік прыехала ў тадышні калгас
“Беларусь” 50 гадоў назад. Была брыгадзірам
МТФ “Супрунавічы”. 45 гадоў пражыла ў шлюбе са сваім
мужам Антонам Антонавічам. Ён працаваў механізатарам, хадзіў у перадавіках.
Цяпер абое — на заслужаным адпачынку


Свята прыйшлося даспадобы сям’і
Антановіч. Ілля — удзельнік вакальнай групы “Суседзі”, тэхнік-асемянатар МТФ “Мацылёўшчына”. Юлія працуе заатэхнікам-селекцыянерам. Маленькі сынок Мацвей — іх радасць і ўцеха

Алена і Дзмітрый Антановіч занялі другое месца ў конкурсе сем’яў. На здымку —
яны з дочкамі Алесяй і Ангелінай

Першае месца ў конкурсе сем’яў
занялі Таццяна і Яўген Пляшко.
На здымку — яны з дзецьмі Палінай
і Даніілам. А маленькі Ванечка
гуляў недзе з бабуляй

Хораша ўшанавалі на свяце сямейных   юбіляраў. 45 гадоў  пражылі разам Антон і Марыя Хартонік. 40 гадоў — Уладзімір і Галіна Гуляка. 30 гадоў — Мікалай і Ірына Кораневы, Валерый і Ірына Галушка, Юрый і Таццяна Шарапа, Аляксандр і Таіса Мянько. 25 гадоў — Віктар і Алена Данілавы. 15 гадоў — Юрый і Людміла Наполевы. 10 гадоў — Юрый і Таццяна Кабяк. Меншы стаж сямейнага жыцця — 5 гадоў — у Андрэя і Вольгі Хомка, Мікалая і Ксеніі Сарнацкіх, 1 год — у Арцёма і Хрысціны Ніканчук, Максіма і Алены Амбросавых. Віноўнікаў урачыстасці павіншавалі, уручылі падарункі ад ААТ “Грыцкевічы”. А прадстаўнікі сем’яў расказвалі, як ствараліся іх ячэйкі грамадства, як разам пераадольвалі праблемы, як папалам дзеляць радасць, выказвалі добрыя пажаданні сваім аднавяскоўцам.

Вялікае замілаванне выклікаў дзіцячы  конкурс “Міс Грыцкаўчанка”. У ім бралі  ўдзел дзяўчынкі 9 — 12 гадоў: Дзіяна Міхалоўская, Валерыя Крукоўская, Анастасія Лукашэнка, Кацярына Гаспадарык, Паліна Пляшко, Ангеліна Антановіч, Соф’я  Чыкурава і Валерыя Піліпчук. Званне “Міс Грыцкаўчанка” журы прысудзіла  абаяльнай і таленавітай Насці Лукашэнка. Карону ёй надзела  старшыня прафкама, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі, член журы Алена Леўшык. Кожная  ўдзельніца стала “Міс” — у розных намінацыях. На памяць пра конкурс юныя лэдзі атрымалі прыгожыя лялькі, набытыя за кошт прафсаюзнага камітэта гаспадаркі.


Вядучая Таццяна Кабяк прадстаўляе сям’ю Гуляка,
якая адзначыла рубінавае вяселле (40 гадоў сумеснага
жыцця). Уладзімір Іванавіч — тэхнік-асемянатар
МТФ “Грыцкевічы”. Галіна Уладзіміраўна 41 год
загадвае мясцовым фельчарска-акушэрскім пунктам


Вольга і Андрэй Хомка стварылі сям’ю
5 гадоў назад. Адзначылі драўлянае
вяселле. Яна працуе бухгалтарам,
ён — будаўніком у гаспадарцы


Аляксандр і Таіса Мянько пражылі разам
30 гадоў, адсвяткавалі жамчужнае вяселле. Таіса Георгіеўна выкладае ў мясцовай
школе беларускую мову і літаратуру.
Аляксандр Аляксандравіч — рабочы СДК

А вось на сцэну ўзняліся пяць сямейных пар, працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства, для ўдзелу ў конкурсе “Муж і жонка — адна душа”. Гэта Дзмітрый і Алена Антановіч, Яўген і Таццяна Пляшко, Яўген і Кацярына Еўтух, Андрэй і Аксана Вітко, Арцём і Хрысціна Ніканчук. Шмат ім давялося дагэтуль па-трэніравацца, каб выступіць дастойна. А цяпер перад журы і аднавяскоўцамі дэманстравалі ўменне, талент, хуткасць: шукалі сваю палавінку яблыка, чысцілі бульбу на даўжэйшую спіраль, вязалі венікі на хуткасць і якасць, мужчыны  спавівалі лялек і спявалі калыханку, даілі імправізаваную карову, у спяцоўках апраналі на жонак халаты і зашпільвалі гузікі…

Першае месца заваявалі Яўген і Таццяна Пляшко. Яўген працуе брыгадзірам МТФ “Мацылёўшчына”. Таццяна — аграном, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску: у сям’і нарадзілася   трэцяе дзіця. На другім месцы — Дзмітрый і Алена Антановіч, таксама шматдзетная сям’я. Дзмітрый — жывёлавод МТФ “Мацылёўшчына”, яго жонка — аператар машыннага даення на гэтай жа ферме. Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч уручыў пераможцам  электраміксер і кавамашыну адпаведна. Астатнім    удзельнікам — іншыя  каштоўныя падарункі.

На сямейным свяце ў Грыцкевічах прысутнічалі  першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, які ўручыў сувеніры ўсім удзельнікам конкурсу “Муж і жонка — адна душа”, і спецыяліст Сноўскага сельскага Савета дэпутатаў Ганна Сватко.


Спявае калектыў Грыцкевіцкага СДК “Суседзі”


Падчас дзіцячага конкурсу “Міс Грыцкаўчанка”

“Міс Грыцкаўчанка”
Насця Лукашэнка


“Пірат” Яўген Гуліцкі бярэ інтэрв’ю
ў жывёлавода фермы “Грыцы”
Жанны Булатай. Жанна Эдуардаўна
жадае землякам усякіх даброт

Вядучымі мерапрыемстваў працавалі загадчык і мастацкі кіраўнік СДК Людміла Гадун і Таццяна Кабяк, удзельнік вакальнай  групы “Суседзі”, бухгалтар ААТ “Грыцкевічы” Ганна Парэйка, работнік СДК Яўген Гуліцкі, вучаніца Грыцкевіцкага  НПК дз/с-СШ Дар’я Акулік.

Добра спявалі вучаніцы школы салісткі Ангеліна Чарнабай і Аляксандра Чарнецкая. Прыехаў да суседзяў з канцэртам і творчы калектыў з вёскі Падлессе Ляхавіцкага раёна.

Сямейнае свята плаўна пералілося ў вечар адпачынку, які доўжыўся за поўнач. А адпаведную атмасферу ствараў ансамбль з г. Ляхавічы.

І маленькія, і пажылыя, і людзі сярэдняга ўзросту… Хтосьці некалі прыехаў у вёску, пусціў карані, прыжыўся, стаў сваім. Хтосьці тут нарадзіўся, зрабіў першыя крокі басанож па роснай траве. І для ўсіх яна, вёска, стала малой  ра-дзімай. Дзе і паветра — свяжэйшае, і сонца — ярчэйшае, і  трава — зелянейшая… І аднавяскоўцы — самыя лепшыя: добрыя, працавітыя… Іх аб’ядноўваюць не толькі  святы накшталт гэтага, пра якое  мы расказалі. І не толькі клопаты пра ўраджай, надоі і прывагі. Яднае іх вялікая любоў да сваёй малой радзімы.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна. Уладзімір КАРАТКЕВІЧ. Раней у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика