Жэрар Дэпардзье рэкамендуе
25.06.2018
—
Разное
|
На ўпакоўцы мясной прадукцыі – кабаносы, кумпячок конфі, мус фуа-гра, сыравэнджаныя каўбасы з ядомай плесняй «Парма» і «Феліна», – якую выпускае агракамбінат «Колас», красуецца фота вядомага французскага акцёра Жэрара Дэпардзье. Праўда, такую эксклюзіўную прадукцыю можна ўбачыць толькі ў магазінах вядомай буйной французскай гандлёвай кампаніі «Ашан» у Расійскай Федэрацыі. Да слова сказаць, значная доля экспартнай прадукцыі агракамбіната «Колас» пастаўляецца ў буйнейшыя расійскія гандлёвыя сеткі. За апошні год экспарт павялічыўся ў некалькі разоў. Адносна пагаднення з Жэрарам Дэпардзье нам цікава паслухаць дырэктара агракамбіната «Колас» Аляксандра Скрыпко. – Першыя прадукты Жэрара Дэпардзье і «Смакаў Францыі» ад кампаніі «Галерея вкуса» з’явіліся на полках магазінаў «Ашан» у Маскве. Пачатак гэтаму сумеснаму праекту паклала наведванне Жэрарам Дэпардзье агракамбіната «Колас», ведамаснага мясакамбіната ў Зарэччы. Ён шукаў вытворцаў традыцыйных французскіх смакаў, і нам удалося задаволіць яго запыты. Жэрар Дэпардзье прадэгуставаў нашу прадукцыю, выбраў той асартымент, на ўпакоўках якога даў пагадненне размяшчаць яго фота. Наш агракамбінат – адзіны, дзе вырошчваецца качка традыцыйнай французскай пароды мулард і вырабляюцца такія класічныя французскія стравы, як фуа-гра, конфі і сыравэнджаныя каўбасы з ядомай плесняй. Мы іх выпускаем па традыцыйных французскіх рэцэптах з захаваннем традыцыйнага смаку. Выйсці на расійскі рынак са сваёй прадукцыяй нам дазволіў атрыманы еўрапейскі сертыфікат харчовай бяспекі FSSC-22000. Фота Жэрара Дэпардзье на ўпакоўцы нашай прадукцыі выкарыстоўваецца ў рамках заключанага ліцэнзійнага пагаднення. Гэты дагавор дазваляе нам размяшчаць фота знакамітага акцёра на ўпакоўках зацверджанага пераліку прадукцыі. Дызайны ўзгадняюцца з ім індывідуальна. Такое супрацоўніцтва нашай кампаніі са знакамітым акцёрам (яно – узаемавыгаднае) дазваляе нам пастаўляць далікатэсныя прадукты еўрапейскай якасці ў магазіны брэндавых гандлёвых кампаній Расійскай Федэрацыі. Святлана ЖЫБУЛЬ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўпакоўцы мясной прадукцыі – кабаносы, кумпячок конфі, мус фуа-гра, сыравэнджаныя каўбасы з ядомай плесняй «Парма» і «Феліна», – якую выпускае агракамбінат... |
|