«Палова зваротаў грамадзян вырашаецца на месцы». 21.by

«Палова зваротаў грамадзян вырашаецца на месцы»

25.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка падчас прыёму грамадзян у Руднянскім сельвыканкаме.

— Часцей за ўсё насельніцтва звяртаецца з праблемамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, менш стала паступаць пытанняў па грэйдзіраванню дарог, — адзначыў ён. – Палова зваротаў вырашаецца непасрэдна падчас асабістага прыёму грамадзян або «прамых ліній» з удзелам спецыялістаў тых службаў і арганізацый, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца пытанне.
Не рэдкасць і такія сітуацыі, калі людзі просяць дапамогі ў вырашэнні суседскіх спрэчак.
— Імкнемся максімальна дапамагчы кожнаму, — сказаў Мікалай Лойка. – Пры неабходнасці выязджаем на месца, каб уладзіць канфлікт.
Дэпутату часцей за ўсё адрасуюць свае пытанні жыхары сельскіх населеных пунктаў і гарадскога пасёлка Смілавічы. Частка праблем носіць сезонны характар: пасля зімы паступаюць скаргі на стан дарог, летам – на слабы напор вады ў кране або яе адсутнасць. Сваю лепту ў недахоп вады ўносяць «самавольшчыкі» з незаконнымі ўрэзкамі ў вадаправод, і палівальшчыкі, якія падключаюць палівальныя шлангі да водаразборных калонак.
Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў, у вырашэнні некаторых праблем важна ініцыятыва насельніцтва:
— Вопыт паказвае, што жыхары гатовыя дапамагаць адзін аднаму. У нас шмат спагадлівых людзей, якія не могуць прайсці міма чужой бяды. Перад тымі жа вясковымі святамі мабілізуюцца многія з мясцовага насельніцтва, добраўпарадкоўваючы свой двор і дапамагаючы гэта зрабіць пажылому суседу.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка падчас прыёму грамадзян у Руднянскім сельвыканкаме. — Часцей за ўсё насельніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика