Медыцына: без узаемадзеяння праблемы не вырашыць. 21.by

Медыцына: без узаемадзеяння праблемы не вырашыць

25.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пытанні медабслугоўвання былі разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у сесіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гомельскай вобласці А.А. Тарасенка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама М.М. Кудзеньчук.

Падчас выязной часткі сесіі дэпутаты наведалі фельчарска-акушэрскія пункты ў Казялужжы і Барысаўшчыне, амбулаторыю ўрача агульнай практыкі ў Судкова. Медработнікі пазнаёмілі з арганізацыяй работы ва ўстановах аховы здароўя, у тым ліку праводзімай дыспансерызацыяй насельніцтва, прафілактыкай здаровага ладу жыцця, вакцынацыя ад грыпу.

На пленарным пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб практыцы прымянення Закона Рэспублікі Беларусь» Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва" ў частцы ўтрымання медыцынскіх устаноў і правядзення медыцынскіх аглядаў насельніцтва Хойніцкага раёна.

На працягу месяца дэпутацкая рабочая група вывучала, як абстаяць справы ва ўстановах аховы здароўя раёна, меркаванні грамадзян аб рабоце медперсаналу. Праведзена анкетаванне, у якім прынялі ўдзел 1080 чалавек, грамадзяне давалі ацэнку якасці медыцынскага абслугоўвання.

На падставе праведзенай работы дэпутацкім корпусам рэкамендавана адміністрацыі ЦРБ: прыняць меры па забеспячэнню насельніцтва даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай у амбулаторна-паліклінічных умовах; звярнуць увагу на арганізацыю і парадак прыёму хворых вузкімі спецыялістамі, забяспечыўшы магчымасць трапіць на прыём своечасова, у дзень звароту, а не праз тыдзень, два (асабліва да афтальмолага); палепшыць прафілактычную працу з насельніцтвам у частцы ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў, а таксама па пытаннях прапаганды здаровага ладу жыцця; зрабіць больш жорсткім кантроль за арганізацыяй працы дарослай рэгістратуры; прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнню ўстаноў аховы здароўя кадрамі; выключыць выпадкі грубых некарэктных адносін да пацыентаў; прыняць меры па прывядзенню ў належны стан аб'ектаў аховы здароўя і добраўпарадкаванню прылягаючых да іх тэрыторый.
Многа ўвагі ўдзелена праходжанню работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна перыядычных прафаглядаў. У мінулым годзе абавязковым медыцынскім аглядам падлягала 1559 чалавек у раёне, прайшлі ж іх толькі 83,2% работнікаў. Не забяспечыла поўную яўку работнікаў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, запаведніка, участка электрасувязі, ДРБУ-155, фабрыкі мастацкіх вырабаў, ПМС, лясгаса, аўтатранспартнага ўчастка, КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама М.М. Кудзеньчук, патрэбна прымаць да кіраўнікоў арганізацый, якія неналежным чынам арганізоўваюць праходжанне работнікамі медаглядаў, адпаведныя меры дысцыплінарнага ўздзеяння. Патрэбна памятаць аб тым, што медагляды працуючых дазваляюць выявіць захворванні, якія без лячэння ў далейшым могуць прывесці да інвалідызацыі, страце працаздольнасці, зніжэнню якасці жыцця.

На сённяшні дзень дэбіторская запазычанасць за прафагляды і вакцынацыю ЦРБ складае 30500 руб. Гэта тыя сродкі, што не аплацілі арганізацыі і прадпрыемствы. А кіраўніцтва ЦРБ магло б накіраваць іх на выкананне рамонтных работ, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (для параўнання: за 5 месяцаў бягучага года за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы накіравана 25793,46 руб.).

Медыцынскае абслугоўванне, прапаганда здаровага ладу жыцця – гэта тэма агульная, а не толькі медработнікаў. Кожны кіраўнік павінен паглядзець, якія ўмовы створаны для працы членаў калектыву, як вырашаюцца пытанні праходжання iмi медыцынскага абследавання, прафілактыкі вірусных захворванняў і многае іншае, што рэгламентавана заканадаўчымі актамі ў плане медабслугоўвання, у тым ліку і Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3.

***
Праведзены сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў, удзел у іх прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, намеснік старшыні райвыканкама А.М. Іўкова, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.У. Толмач, начальнік РАНС В.В. Сацура, начальнік РАУС С.В. Жаўняк, дэпутаты райсавета.
Разгледжаны важныя пытанні: гандлёвае абслугоўванне, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва, работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Вызначаны дзейсныя меры па выпраўленню сітуацыі, у прыватнасці, прыцягнення на вёску прыватнага бізнесу для адкрыцця гандлёвых кропак.

Вольга БЕЛАШ.
Фота Наталлі ЧЭКАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні медабслугоўвання былі разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у сесіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика