У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да сцяны, ён памёр
26.06.2018 11:50
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да бетоннай сцяны, ён памёр. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гэтага трагічнага здарэння. Яно адбылося раніцай 25 чэрвеня ў лакаматыўным дэпо. Цеплавоз выязджаў заднім ходам з дэпо, а 48-гадовы машыніст знаходзіўся на яго задняй пляцоўцы. У нейкі момант мужчыну заціснула паміж сцяной і кабінай цеплавоза. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Таксама ў панядзелак у Шумілінскім раёне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў загінуў 56-гадовы рабочы. У якасці кіроўцы ён выконваў на франтальным пагрузчыку "Амкадор" пагрузачныя працы і з нейкай прычыны выпаў з кабіны. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр у "хуткай", Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Віцебску цеплавоз прыціснуў машыніста да бетоннай сцяны, ён памёр. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гэтага трагічнага здарэння. Яно...
|
|