Гродзенская вобласць адмовілася ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч
26.06.2018
—
Разное
|
![]() Гродзенская вобласць адмовілася ад бясплатнай перадачы пяцітомніка твораў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. «У Гродзенскай вобласці ўвялі паняцце дастатковасці кніг і заявілі, што ў іх бібліятэках кніг дастаткова. Але ж гэта пераклады кніг Алексіевіч, якіх раней не было! А гэта значыць, што дастатковасць кніг Алексіевіч у Гродзенскай вобласці — нуль?» — здзіўляецца банкір. Бабарыка заклікаў бібліятэкі Гродзеншчыны ў прыватным парадку звяртацца ў абласное прадстаўніцтва Белгазпрамбанка па кнігі нобелеўскай лаўрэаткі, паведамляе Агулам банк планаваў перадаць у бібліятэкі краіны тры тысячы камплектаў пяцітомніка Святланы Алексіевіч, выдадзенага па-беларуску. Збор грошай на выданне адбываўся з дапамогай краўдфандынгу, у якім вырашыў паўдзельнічаць і Белгазпрамбанк. Сёння ў мінскай культурнай прасторы «OK'16» удзельнікі краўдфандынг-кампаніі атрымліваюць выдадзеныя кнігі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенская вобласць адмовілася ад бясплатнай перадачы пяцітомніка твораў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пра гэта распавёў...
|
|