Мінчук страляў па людзях і машынах з гаўбца сваёй кватэры. 21.by

Мінчук страляў па людзях і машынах з гаўбца сваёй кватэры

27.06.2018 09:21 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

На вуліцы Арлоўскай у Мінску супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення АМАП затрымалі 37-гадовага мужчыну, які страляў па мінаках з гаўбца сваёй кватэры. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

26 чэрвеня пасля 18-й гадзіны ў міліцыю затэлефанаваў відавочца і паведаміў, што невядомы грамадзянін страляе з акна сваёй кватэры па аўтамабілях, якія праязджаюць міма, а таксама цэліць у мінакоў. 

Міліцыя ачапіла тэрыторыю дома і з дапамогай амапаўцаў затрымала стралка. Гэта 37-гадовы мінчук, раней ужо неаднаразова асуджаны за хуліганства. Мяркуецца, што ён страляў па мінаках і машынах з пнеўматычнай вінтоўкі. 

Паведамляецца, што людзі ад дзеянняў стралка не пацярпелі, але пашкоджаныя шыбы некалькіх машын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com На вуліцы Арлоўскай у Мінску супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення АМАП затрымалі 37-гадовага мужчыну, які страляў па мінаках з гаўбца сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика