Пад знакам Года малой радзімы. 21.by

Пад знакам Года малой радзімы

27.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года.

Аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку бягучага года на рэспубліканскім суботніку. «Гэта была мая ідэя (аб’явіць Год малой радзімы. – Заўвага БелТА). Шмат было меркаванняў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэтую тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгоддзе, таму што за год мы наўрад ці штосьці там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а недзе камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – І тады я прапанаваў: давайце мы аб’явім бягучы год Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт».

БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прыняты ў мэтах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика