Митинг в Миорах, как воспоминание трагически-кровавой даты. 21.by

Митинг в Миорах, как воспоминание трагически-кровавой даты

27.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 22 чэрвеня — не проста чорная, крывавая дата ў календары вялікай дзяржавы, былога Савецкага Саюза. Па-сапраўднаму яна трагічная для нашай Беларусі, якая першай у 1941-ым прыняла на сябе самы магутны ўдар ваеннай машыны фашысцкай Германіі. 

Пачалася трохгадовая акупацыя, якая прынесла незлічоныя беды і ахвяры нашаму народу. Памяць пра іх не згасне ніколі.  Аб гэтым ішла размова на мітынгу ў райцэнтры, які пачаўся з раніцы ў мінулую пятніцу на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў. У ім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Стальмачонак, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра, прафсаюзнага і маладзёжнага актыву, дэлегацыі ГА “Белая Русь” і працоўных калектываў.

 Адкрыла і вяла мітынг, прысвечаны ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Вікторыя Пяткевіч — першы сакратар райкама БРСМ. Да трагічных падзей таго дня звярнулася супрацоўніца раённага музея Вольга Пупіна. Яе аповяд дапоўніў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, які прысвяціў выступленне гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці і пагранічнікаў. Яны прынялі на сябе першы ўдар захопнікаў, іх гераізм сарваў  планы маланкападобнай вайны, якія распрацавала германскае камандаванне. Абаронцы Брэсцкай крэпасці змагаліся ў поўным акружэнні да канца, першымі праявілі масавы гераізм. Сярод іх быў Акім Чувікаў, які ў пасляваенны час узначальваў калгас імя Чапаева на Міёршчыне, потым накіроўваў дзейнасць будаўнічага падраздзялення калгаса “Парыжская камуна”.


 Удзельнікаў пачатковага перыяду вайны на Міёршчыне даўно няма, мала засталося ветэранаў-франтавікоў, партызанаў і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу і вязняў фашысцкіх канцлагераў. Яны акружаны ўсенароднай увагай і пашанай. Ім аказваецца ўся неабходная падтрымка. Пра тое засведчыла намеснік старшыні раёнага савета ветэранскай арганізацыі Раіса Парфёненка.


 У захаванне памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення свой уклад уносіць раённая арганізацыя Беларускага фонду міру, гэта адзначыла яе кіраўнік Ала Смерцьева. Цяпер заканчваецца распрацоўка і ажыццяўленне праекта “Дзеці міру — дзецям вайны”, збор сродкаў на яго рэалізацыю.

На мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Міёршчыны, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 22 чэрвеня — не проста чорная, крывавая дата ў календары вялікай дзяржавы, былога Савецкага Саюза. Па-сапраўднаму яна трагічная для нашай Беларусі, якая першай у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика