Чистый берег для себя и для других. Ушачские рыболовы Игорь Судак и Денис Пчёлка благоустроили берег Большого Деменца
27.06.2018
—
Разное
|
Не сакрэт, што многія рыбаловы пакідаюць пасля сябе на вадаёмах толькі смецце. Але Ігар Судак і Дзяніс Пчолка яўна не з ліку такіх. Да гэтага летняга сезона маладыя рыбакі рыхтаваліся грунтоўна: запасліся не толькі шматлікімі рыбалоўнымі прыладамі, а і іншымі атрыбутамі… для добраўпарадкавання. На адным з аблюбаваных азёр – Вялікім Дземенцы – у Год малой радзімы яны вырашылі абсталяваць зручную зону для лоўлі рыбы. Пачалі з падыходу да вадаёма. Раней у адным гразкім месцы было складана не тое што праехаць, а прайсці, таму выслалі яго бярвёнамі. Затым прыняліся за навядзенне парадку на абраным участку, вычысціўшы бераг возера. Падрыхтавалі вогнішча, абкапаўшы яго зямлёй, зрабілі невялікі навес для захоўвання дроў. Прывезлі з дому неабходныя матэрыялы і абсталявалі месца, дзе б можна было схавацца ад дажджу і ветру з лавачкамі і столікам. А для таго, каб тут падтрымлівалася чысціня, устанавілі сметніцу. Побач на дрэвах развесілі і загадзя падрыхтаваныя лістоўкі з заклікамі тыпу: “Адпачыў? Убяры смецце, будзь чалавекам!”. – Ідэю прыдумалі даўно, а цяпер вось яе рэалізавалі. Рабілі не толькі для сябе, а і для іншых, бо месца гэта мы не арандуем і кожны дзень на рыбалцы прападаць не будзеш, – расказваюць Ігар і Дзяніс. – Згадзіцеся, любому прыемна адпачываць і рыбачыць на беразе чыстага, не заваленага смеццем вадаёма! Цяпер з задавальненнем прыязджаем сюды самі, адпачываем сем’ямі. А яшчэ ў інтэрнэце ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” стварылі групу пад назвай “Рыбалка-Ушачы” – гэта своеасаблівы віртуальны клуб, дзе ўдзельнікі дзеляцца фота, відэа і інфармацыяй па тэме рыбнай лоўлі. Маладыя хлопцы спадзяюцца, што ўсе, хто прыйдзе на ўладкаваны бераг Вялікага Дземенца, будуць паважаць іх старанні і падтрымліваць парадак. І запрашаюць далучыцца рыбаловаў-аматараў не толькі да віртуальных зносін, а і да рэальных спраў, падтрымаць іх ініцыятыву і зрабіць нешта падобнае ў іншых месцах нашай азёрнай Ушаччыны. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што многія рыбаловы пакідаюць пасля сябе на вадаёмах толькі смецце. Але Ігар Судак і Дзяніс Пчолка яўна не з ліку такіх. Да гэтага летняга сезона маладыя...
|
|