Парады дарослым. 21.by

Парады дарослым

27.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Анатольевіч Дзічкоўскі  выступіў у працоўным калектыве тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Свой выступ начальнік упраўлення пачаў з аператыўнай абстаноўкі з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў апошні трагічны прыклад гібелі дзіцяці на вадзе.

Сяргей Анатольевіч заклікаў дарослых не пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду, далучацца да рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню" і навучаць сваіх непаўналетніх дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці. Таксама начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС прэзентаваў работнікам цэнтра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач»: распавёў аб яго функцыянальнасці і карыснасці, нагадаў пра тое, што неабходна ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У завяршэнні сустрэчы Сяргей Анатольевіч расказаў пра бяспеку Беларускай атамнай электрастанцыі.

Прысутным у зале паказаны відэафільм «Правілы паводзін на вадзе» і ўручана наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Па інфармацыі РАНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Анатольевіч Дзічкоўскі  выступіў у працоўным калектыве тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика