Мінчанка выпадкова зачыніла ў машыне грудное дзіця, ратавальнікі разбівалі шыбу. 21.by

Мінчанка выпадкова зачыніла ў машыне грудное дзіця, ратавальнікі разбівалі шыбу

28.06.2018 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Дапамогу ратавальнікаў папрасіла маладая маці, якая выпадкова зачыніла ў аўтамабілі сваё грудное дзіця, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося 27 чэрвеня каля гандлёва-забаўляльнага комплексу "Арэна-Сіці". 33-гадовая жанчына патлумачыла, што выходзіла з "Аўдзі Q5" і выпадкова зачыніла дзверы. Пасля гэтага ў аўтамабілі спрацаваў цэнтральны замок. Пры гэтым у салоне засталося нядаўна народжанае дзіця. 

Жанчына выклікала ратавальнікаў, якія прапанавалі разбіць шыбу ў аўтамабілі. Яна не пагадзілася і звярнулася да платнай службы па ўскрыцці замкоў. Але гэтыя спецыялісты не справіліся з замком. Пасля гэтага ратавальнікі ўсё-ткі разбілі пярэднюю левую шыбу ў аўтамабілі.

Дзіця пры здарэнні не пацярпела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Дапамогу ратавальнікаў папрасіла маладая маці, якая выпадкова зачыніла ў аўтамабілі сваё грудное дзіця, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика