Спаборніцтвы. 21.by

Спаборніцтвы

29.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

270618e

Марыя Талака ўзначальвае малочнатаварны комплекс «Вішнявец» у ААТ «Вішнявецкі-агра». Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву брыгадзіра жывёлаводы вытворчага падраздзялення плённа працуюць і маюць высокія паказчыкі. Яны з’яўляюцца лідарамі ў гаспадарцы па надоях малака ад каровы – летась атрымалі ад кожнай рагулі па 6463 кілаграмы і прыбавілі больш за тону.

– Калектыў стабільны, усе старанна працуюць, прытрымліваюцца тэхналогіі вытворчасці малака, таму і вынік маем адпаведны, – сказала Марыя Антонаўна. – Сёлета разлічваем ушчыльную наблізіцца да сямітысячнага рубяжу.

 

ХТО ДБАЕ, ТОЙ І МАЕ

За пяць месяцаў бягучага года на малочныя заводы гаспадаркамі раёна адгружана 35416,7 тоны малака ў заліковай вазе. Гатункам «экстра» рэалізавана 19559,7 тоны, што складае 55,2 працэнта ад агульнай колькасці, а вышэйшым гатункам залічана перапрацоўшчыкамі 12670,7 тоны – 35,8 працэнта. Па-ранейшаму самае высакаякаснае малако пастаўляецца з ААТ «Каганец», «Вялікі Двор», «Агранёманскі» і «Вішнявецкі-агра», «экстрай» з гэтых таварыстваў паступіла на заводы 98,6, 93,5, 89,3 і 83,9 працэнта прадукцыі. Малако найвышэйшым гатункам наогул не пастаўляе на малочны завод СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». У маі гаспадаркамі раёна адгружана першым гатункам 833,9 тоны малака. Якасць рэалізаванай прадукцыі пагоршылася ў ААТ «Дзераўное», «Рочавічы» і «Радзіма Дзяржынскага». З пачатку года тлустасць малака склала 3,82 працэнта.

 

У ПАГОНЮ ЗА ЛІДАРАМІ

Вынікі работы жывёлаводаў малочных цэхаў раёна за пяць месяцаў бягучага года сведчаць, што працаўнікі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» па-ранейшаму не саступаюць першую прыступку – яны атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы па 4065 кілаграмаў малака. На прызавых прыступках работнікі МТФ «Целяхі» і «Церабейнае» з ТАА «СЖК «Налібакі», якія маюць паказчыкі 3810 і 3782 кілаграмы, на чацвёртым і сёмым – іх калегі з МТФ «Цэнтр» і «Пруды» з вынікамі 3725 і 3373 кілаграмы. Пятае месца займаюць жывёлаводы МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, якія атрымалі па 3529 кілаграмаў малака ад каровы. Шостую пазіцыю вярнулі працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», дзе надой склаў 3382 кілаграмы. Наступныя тры месцы – за сумленнымі работнікамі фермаў ААТ «Каганец»: жывёлаводы МТФ «Ячонка» маюць вынік 3267 кілаграмаў, МТФ «Засулле» і «Зарэчча» – 3179 і 3040 кілаграмаў. У пагоні за месца ў лідзіруючай дзясятцы калектыў МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі», які падняўся за апошні месяц на тры прыступкі вышэй. Шчыра рупяцца жывёлаводы МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства, МТК «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра», МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Кожны з пяці апошніх вышэйназваных калектываў мае магчымасць павялічыць свой рэйтынг і залежыць гэта напрамую ад саміх жывёлаводаў.

 

У ЦЕСНЫМ САПЕРНІЦТВЕ

Чатыры аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна з пачатку года надаілі ад кожнай каровы сваёй групы звыш чатырох тысяч кілаграмаў малака. Гэта руплівыя працаўніцы МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» – Людміла Зянько і Тамара Патапава, Ганна Саланкевіч і Наталля Банадысева з ТАА «СЖК «Налібакі», якія маюць вынікі адпаведна 4300, 4162, 4003 і 4002 кілаграмы. Залужанскія даяркі сёлета працуюць з поўнай аддачай і для таго, каб іх дагнаць, праследавацельніцам трэба будзе добра пастарацца. У дзясятцы лідараў Іна Дзядовіч (ААТ «Агранёманскі»), Святлана Бабрыковіч (ТАА «СЖК «Налібакі»), Таццяна Чэмка (ААТ «Каганец»), Вольга Гафурава, Алена Гаптар (ТАА «СЖК «Налібакі»), Нона Філіна ААТ «Агранёманскі», якія надаілі ад кожнай каровы 3979, 3951, 3929, 3857, 3846, 3829 кілаграмаў малака. Дасягнулі даволі высокіх паказчыкаў Святлана Рынкевіч, Жанна Калпак, Алеся Дубіцкая, Галіна Чыжэўская (ТАА «СЖК «Налібакі»), Алена Арцюховіч (ААТ «Жацерава»).

 

ЯК СПРАЦАВАЛІ Ў МАІ

У маі бягучага года на малочнатаварных фермах раёна надоена 8646,2 тоны малака, што на 439,1 тоны больш за адпаведны перыяд летась і склала 105,4 працэнта. За гэты перыяд найбольш прыбавілі ў адносінах да паказчыка мінулага года, больш за 103 тоны кожны, працаўнікі фермаў ААТ «Агранёманскі» і «Вішнявецкі-агра». Змінусавалі работнікі ААТ «Вялікі Двор», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ААТ «Радзіма Дзяржынскага». Па надоях малака ад каровы працуюць з вышэйшым плюсам вішняўчане, шашкоўцы і агранёманцы. Змінусавалі па гэтым паказчыку чатыры гаспадаркі. У мясной жывёлагадоўлі работнікі працуюць стабільна, сярэднераённы паказчык трымаецца практычна на ўзроўні. Па выніках работы за пяць месяцаў перастановак у рэйтынгавай табліцы не было. З пачатку года рэалізавана на забой 2760 тон мяса ў жывой вазе, або 6522 галавы, – гэта больш за дапаведны перыяд летась.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марыя Талака ўзначальвае малочнатаварны комплекс «Вішнявец» у ААТ «Вішнявецкі-агра». Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву брыгадзіра жывёлаводы вытворчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика