Ваенны аркестр пінскіх пагранічнікаў стаў пераможцам конкурсу. 21.by

Ваенны аркестр пінскіх пагранічнікаў стаў пераможцам конкурсу

30.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>  




 
 Пінчукі сталі пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенных аркестраў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

 Пачынаючы з 2003 года кожныя два гады ваенныя аркестры з усёй краіны збіраюцца, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. У гэтым годзе месцам сустрэчы быў абраны горад Смаргонь, які сёлета святкуе сваю 515-ю гадавіну. Да спаборніцтва ў Пінскім пагранатрадзе рыхтаваліся даўно і пільна. Адказна падышлі не толькі да выканання кампазіцый, але і да падбору рэпертуару. Тут лічаць, што, нягледзячы на тое што аркестр ваенны, яго рэпертуар павінен быць разнастайным.




 З цікавасцю слухаць пінскіх пагранічнікаў могуць прадстаўнікі любога пакалення, бо музыкі выконваюць вядомыя страявыя, народныя і нават сучасныя маладзёжныя кампазіцыі. І вынікам гэтай працы сталі два дыпломы за першае месца і кубак. Зараз у аркестры пятнаццаць чалавек, і кожны з іх унёс сваю лепту ў гэтую перамогу. Дарэчы, другі дыплом атрымаў Аляксей ШАЛАМІЦКІ у намінацыі «Лепшы музыкант-інструменталіст» за выкананне кампазіцыі «Свой сярод чужых».

На здымку Аляксей ШАЛАМІЦКІ



  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
 Фота аўтара
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
     Пінчукі сталі пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенных аркестраў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.  Пачынаючы з 2003...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика