“Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”
30.06.2018
—
Разное
|
Такую назву носіць кніжная экспазіцыя, аформленая ў Радунскай гарпасялковай бібліятэцы напярэдадні Дня Незалежнасці. На ей прадстаўлена амаль чатыры дзясяткі кніг, якія змяшчаюць звесткі аб роднай Беларусі, яе гістарычнай і паэтычнай спадчыне, сімволіцы. На паліцах — літаратура рознага кшталту. Мастацкая, навукова-папулярная, публіцыстычная. З кнігамі суседнічаюць і прадметы побыту беларусаў. На пачэсным месцы — каравай, які работнікі гэтай установы захавалі яшчэ са свята абласных дажынак. Бібліятэка Радуні налічвае больш за дзве тысячы чытачоў, на працягу тыдня яны змогуць наведваць выставу. Вольга ВАРАБ’ЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую назву носіць кніжная экспазіцыя, аформленая ў Радунскай гарпасялковай бібліятэцы напярэдадні Дня Незалежнасці. На ей прадстаўлена амаль чатыры дзясяткі...
|
|