Пад Кобрынам у ДТЗ загінуў 8-месячны хлопчык, якога везлі з Нямеччыны
30.06.2018 17:39
—
Разное
|
Фота: ДАІ Пад Кобрынам у страшным ДТЗ загінуў 8-месячны хлопчык. Як паведамляе прэс-служба Кіроўца легкавіка “Нісан Кашкай”, 27-гадовы жыхар Нямеччыны з расійскім грамадзянствам, сутыкнуўся з грузавіком “ДАФ”, што ішоў у спадарожным кірунку. Ад удару “Нісан” вылецеў на бар’ерную агароджу. Дзіця было сынам кіроўцы, хлопчыка перавозілі ў аўтакалысцы. Ад атрыманых траўмаў малы памёр у лякарні, куды яго даставілі. Яшчэ адзін пасажыр аўтамабіля, мужчына 1954 года нараджэння, таксама грамадзянін Расіі, атрымаў пашкоджанні і знаходзіцца ў лякарні. Усе ўдзельнікі аварыі былі прышпіленыя. Усяго ў машыне знаходзілася 6 пасажыраў. Па факце здарэння вядзецца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Кобрынам у страшным ДТЗ загінуў 8-месячны хлопчык. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ў суботу раніцай, прыкладна ў...
|
|