Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі, вяртаюцца дадому. 21.by

Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі, вяртаюцца дадому

02.07.2018 19:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, вырашылі вяртацца дадому і плануюць вылецець у Беларусь 3 ліпеня, павеламляе МЗС у сваім Твітэры. Паводле ведамства, 22 чалавекі пасля абследавання і аказання медычнай дапамогі былі выпісаныя з лякарні. Заўтра хоча вылецець 21 чалавек. Тры чалавекі застаюцца ў лякарні, адзін з іх перанёс паспяховую аперацыю.

Здарэнне адбылося 1 ліпеня на перавале Гамборы, на трасе, якая звязвае Тбілісі з горадам Тэлеві — там перакуліўся аўтобус, які вёз беларускіх турыстаў. Грузінскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула за сабой нанясенне цяжкай або меней цяжкай шкоды здароўю або значную страту.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, вырашылі вяртацца дадому і плануюць вылецець у Беларусь 3 ліпеня, павеламляе МЗС у сваім Твітэры....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика