Славутыя землякi Пiншчыны. Вучоны-геолаг, асветнік Марцін Антоні Паўловіч. 21.by

Славутыя землякi Пiншчыны. Вучоны-геолаг, асветнік Марцін Антоні Паўловіч

03.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

геологияМарцін Антоні Паўловіч  (1789–1830), вучоны-геолаг, асветнік

 Марцін Антоні (Марэк Антоніюш) Паўловіч нарадзіўся 9 лістапада 1789 года ў мястэчку Лагішын Пінскага павета (цяпер г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і кавалерыйскага паручніка войска Рэчы Паспалітай. Спачатку навучаўся дома, потым у школах у Любашове і Дубровіцы, у Віленскай гімназіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Вывучаў польскую і лацінскую літаратуру, гісторыю, матэматуыку, фізіку і гісторыю прыродазнаўства.

У 1808 годзе Марцін Паўловіч атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым пераехаў у Віцебск, а ў 1817 годзе – у Варшаву.

Дзеля грунтоўнага вывучэння мінералогіі і геалогіі Варшаўскі ўніверсітэт накіраваў яго ў Парыж (Францыя) і Фрыбург (Швейцарыя). На розных факультэтах універсітэтаў і ў прыватных школах вывучаў мінералогію і геалогію, эксплуатацыю шахт, заалогію, хімію. Вандраваў па Францыі, наведваў кабінеты прыродазнаўства, навуковыя школы, удзельнічаў у пасяджэнняў навуковых таварыстваў.

Пасля вяртання ў Варшаву ў лістападзе 1820 года М. Паўловіч прывёў у парадак мінералагічны кабінет універсітэта, загадваў ім да канца жыцця. Калекцыя кабінета была вельмі багатая: каля 20 тысяч узораў, яе ўпарадкаванне адабрала ў М. Паўловіча шмат часу і здароўя. Для ваяводскіх гімназій склаў дванаццаць калекцый мінералаў. З 1821 года быў выкладчыкам батанікі і мінералогіі ў Варшаўскім ліцэі.

З мэтай папраўлення здароўя з мая 1824 па лістапад 1825 года Марцін Паўловіч здзейсніў замежнае падарожжа. Адначасова збіраў узоры мінералаў для ўніверсітэта. Вывучаў навуковыя зборы ў Жэневе і Лазанне. Праз Альпы трапіў у Італію, наведаў Венецыю, Рым, Неапаль, Сіцылію. Вяртаўся праз Венгрыю.

Пасля вяртання М. Паўловіч узначаліў кафедру хіміі Каралеўскага ўніверсітэта ў Варшаве (з 30 сакавiка 1830 г. – Аляксандраўскі ўніверсітэт), адначасова страціў пасаду ў ліцэі. У канцы 1825 года стаў яшчэ прафесарам натуральнай гісторыі ў падрыхтоўчай школе Палітэхнічнага інстытута.

Быў членам польскіх і замежных навуковых таварыстваў. Аўтар шэрагу навуковых работ і трактатаў па геалогіі і мінералогіі – «Rozprawaowłasnościachipoczątkubazaltów» («Трактата аб уласцівасцях і зачатках базальтаў», Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «DzіеnnіkWarszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. У 1829 годзе разам з Станіславам Яніцкім і Крыстынем Шырмай ён выдаваў у Варшаве часопіс «Pamiętnikfizycznych, matematycznychistatystycznychumiejętnościzzastosowaniemdoprzemysłu» («Веснік фізічных, матэматычных і статыстычных ведаў»). Быў адным з рэдактараў першых шасці нумароў часопіса, змяшчаў у ім некаторыя ўласныя артыкулы.

Марцін Антоні Паўловіч захварэў на запаленне лёгкіх і памёр 24 ліпеня 1830 года ў Варшаве. Пахаваны на Святакрыжскіх могілках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Марцін Антоні Паўловіч  (1789–1830), вучоны-геолаг, асветнік  Марцін Антоні (Марэк Антоніюш) Паўловіч нарадзіўся 9 лістапада 1789 года ў мястэчку Лагішын Пінскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика