У праваслаўі ёсць малітва, яка чытаецца спрадвеку на кожнай Божай літургіі: “Еще молимся о Богохранимом Отечестве нашем, властях, воинстве и народе его”. Менавіта традыцыйнай службай “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне” у праваслаўным, каталіцкім і мусульманскіх храмах горада ўжо каторы год пачынаецца ў Іўі святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёння а дзесятай гадзіне раніцы вернікі зноў маліліся за родную Беларусь, за яе ўладу, за народ беларускі, за мір і квітнеючую Айчыну.
А затым і вернікі, і астатнія жыхары горада, бы раўчукі ў вялікую раку, пачалі злівацца ў адну грамаду, якая крочыла да галоўнай святочнай пляцоўкі, якая раскінулася ля Цэнтра культуры і вольнага часу.