Удзельнікаў і гасцей свята выйшла вітаць заснавальніца і старажытная ўладарка горада, выява якой красуецца на гербе горада, княгіня Ева, жонка Вялікага князя ВЛК Гедыміна.
Гэта ў тыя часіны, калі Вялікае княства Літоўскае адкрыла свае граніцы мусульманам і іўдзеям, фарміраваўся будучы воблік нашага горада — месца, дзе стагоддзямі сталі жыць у згодзе і міры прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і рэлігій, месца, дзе стагоддзе за стагоддзямі збіраўся такі незвычайны, такі каларытны і непаўторны гісторыка-культурны пласт.
Княгіня Ева пажадала іўеўчанам годна несці сваё званне беларусаў, самааддана працаваць у імя любай Айчыны, ствараць яе дзень сённяшні і яе квітнеючую будучыню.