Яшчэ трое мужчын абвінавацілі ў дамаганнях акцёра Кевіна Спейсі. 21.by

Яшчэ трое мужчын абвінавацілі ў дамаганнях акцёра Кевіна Спейсі

04.07.2018 11:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кевін Спейсі. Фота: bbc.com

Яшчэ трое мужчын абвінавацілі ў дамаганнях амерыканскага акцёра Кевіна Спейсі. Расследаванне па іх заявах праводзіць паліцыя Лондана, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Адзін з мужчын яшчэ ў канцы зімы паведаміў праваахоўнікам, што ў 2013 годзе ў Глостары яго дамагаўся Спейсі. Іншы мужчына распавёў пра выпадак, які адбыўся ў англійскай сталіцы дзесяць гадоў таму. У красавіку ў паліцыю паступіла заява ад трэцяга пацярпелага, які расказаў пра здарэнне ў 1996-м у Вестмінстары. Лонданская паліцыя вядзе расследаванне ў дачыненні Кевіна Спейсі ўжо па шасці эпізодах.

Як інфармавала Еўрарадыё, абвінавачванні Спейсі ў сэксуальных дамаганнях з'явіліся летась. Першым з заявай выступіў акцёр Энтані Рэп. Паводле яго слоў, дамаганні былі на вечарынцы ў 1986 годзе, калі Рэпу было 14 гадоў, а Спейсі — 26. Апошні сцвярджаў, што пра гэта не памятае, але папрасіў прабачэння. У выніку з Кевінам Спейсі спыніла супрацоўніцтва кампанія Netflix, якая займаецца вытворчасцю папулярнага серыялу "Картачны домік". Апошні яго сезон выйдзе ўжо без Спейсі, які выконваў галоўную ролю прыдуманага амерыканскага сенатара, а пасля прэзідэнта Фрэнка Андэрвуда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кевін Спейсі. Фота: bbc.com Яшчэ трое мужчын абвінавацілі ў дамаганнях амерыканскага акцёра Кевіна Спейсі. Расследаванне па іх заявах праводзіць паліцыя Лондана,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика