Дажджы прыпыняцца, але неўзабаве вернуцца. 21.by

Дажджы прыпыняцца, але неўзабаве вернуцца

05.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля мінулага дажджлівага тыдня, ападкі спыняцца, праўда, па прагнозах метэаролагаў, не надоўга.


Сёння, 5 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. Паветра, нарэшце, прагрэецца  да летніх +23…+26 °С удзень, праўда ноччу будзе не больш за 17 градусаў цяпла. У гэты дзень ападкаў, не прагназуецца.

Без дажджу абыдзецца і ў пятніцу, 6 ліпеня, — будзе воблачна з праясненнямі, заходні вецер — у межах 5 метраў за секунду. Максімальная дзённая тэмпература складзе 23 градусы вышэй за нуль, ноччу — +14…+16 °С.

У суботу надвор’е на тэрыторыі раёна пачне псавацца: калі ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, то ў начныя часы верагодныя ападкі і паўночна-заходні вецер да 6 м/с. Тэмпература ўдзень мусіць адпавядаць паказчыкам папярэдняга дня, у начныя часы — да 17 са знакам “+”.

Нядзеля, 8 ліпеня, па прагнозах спецыялістаў, будзе пахмурнай і дажджлівай. Удзень — не больш за +20 °С, ноччу — +15…+16 °С. Вецер будзе неістотны.

Суцэльную воблачнасць з ападкамі на працягу дня абяцаюць нам і ў першыя дні тыдня — панядзелак і аўторак. Тэмпература ў гэтыя дні будзе вагацца ўдзень у межах ад 19 да 21 градуса цяпла, паветра ноччу прагрэецца  толькі да +16 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля мінулага дажджлівага тыдня, ападкі спыняцца, праўда, па прагнозах метэаролагаў, не надоўга. Сёння, 5 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. Паветра,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика