Жанчына збірала вішні і ўпала ў 8-метровы калодзеж (фота)
05.07.2018 11:50
—
Разное
|
![]() Фота: Жанчына збірала вішні і ўпала ў 8-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 4 ліпеня ў вёсцы Гулевічы ў Калінкавіцкім раёне. Як інфармуе МНС, 58-гадовая жанчына збірала вішні з дрэва, стоячы на драўляным насціле, які накрываў калодзеж. Раптоўна насціл праламіўся і пенсіянерка паляцела ўніз. Узровень вады ў калодзежы складаў 3 метры, але на момант прыезду ратавальнікаў жанчына толькі часткова была ў вадзе — трымалася за вяроўку. Супрацоўнікі МНС дасталі пацярпелую з калодзежу, у шпіталізацыі патрэбы яна не мела.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://gomel.mchs.gov.by Жанчына збірала вішні і ўпала ў 8-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 4 ліпеня ў вёсцы Гулевічы ў Калінкавіцкім раёне. Як інфармуе...
|
|