Семье Чекан с деревни Рагуцкие осталась без крыши над головой после пожара, но с бедой помогли справиться неравнодушные люди
06.07.2018
—
Разное
|
Нічога не прадвяшчала бяды ў сям’і Чэканаў з вёскі Рагуцкія, аднак чэрвеньскім вечарам у адно імгненне людзі засталіся без даху над галавой і сродкаў на існаванне. Бачыць пажар і яго горкія наступствы жыхарам гэтага населенага пункта даводзілася не толькі па тэлевізары. Вяскоўцы і зараз з жахам прыгадваюць трагедыю 9-гадовай даўнасці, калі ў агні загінуў маленькі хлопчык. Таму ўсе, хто ўбачыў агонь месяц таму, 3 чэрвеня, спяшаліся на дапамогу. На момант узгарання нікога з членаў сям’і – гаспадароў Вольгі Аляксандраўны, Дзмітрыя Уладзіміравіча, іх сына Ігара – дома не было, адпаведна пажар быў заўважаны позна. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, калі ўжо ішоў моцны дым… Жыллё і ўся маёмасць аказаліся сур’ёзна пашкоджаны агнём, каб аднавіць дом, патрэбны немалыя грашовыя сродкі. Але адкуль жа іх узяць простым вяскоўцам, якія засталіся толькі з тым, у чым выйшлі вечарам з дому? Спраўляцца з праблемай сям’і дапамагалі ўсім светам. Вольга Аляксандараўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але працоўны шлях яе быў звязаны з мясцовай гаспадаркай, дзе яна была даяркай. Дзмітрый Уладзіміравіч і зараз працуе жывёлаводам у ААТ “Ільюшынскі”. Таму плячо дапамогі не магло не падставіць сельгаспрадпрыемства – сям’і выдзелена ў Рагуцкіх службовае жыллё. – Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто не застаўся абыякавым у гэтай вельмі няпростай сітуацыі, – гаворыць Вольга Аляксандраўна. – Наш дэпутат, дырэктар санаторыя “Лясныя азёры” Віктар Мікалаевіч Грынкевіч дапамог з самай неабходнай мэбляй. Старшыня Жарскага сельвыканкама Святлана Цімафееўна Міхейка зарганізавала вяскоўцаў, і да нас з Ільюшына, Жар, Звоні, Слабады і іншых месцаў ехалі людзі і везлі адзенне, рэчы, посуд, грошы. Напрыклад, Галіна Мікалаеўна Панамарова перадала 50 рублёў. Пералічыць усіх пайменна немагчыма, але ад шчырага сэрца добрым людзям хочацца сказаць “дзякуй” і няхай іх абміне такая бяда. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нічога не прадвяшчала бяды ў сям’і Чэканаў з вёскі Рагуцкія, аднак чэрвеньскім вечарам у адно імгненне людзі засталіся без даху над галавой і сродкаў на...
|
|