На надувных батутах можно получить не только положительные эмоции, но и травмы. 21.by

На надувных батутах можно получить не только положительные эмоции, но и травмы

06.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэдкае дзіця можа спакойна прайсці міма прыцягальнай забавы – яркіх і, здавалася б, бяскрыўдных надзіманых батутаў. Але ж акрамя станоўчых эмоцый малыя нярэдка атрымліваюць на іх і траўмы. Такое здарэнне адбылося ў Горках, калі перавярнуўся 7-метровы надзіманы атракцыён і дзевяць дзяцей ад 2 да 10 гадоў апынуліся ў бальніцы з пераломамі і іншымі пашкоджаннямі. А ў Наваполацку 4-гадовы малыш атрымаў траўмы, калі горка перакулілася ад моцнага ветру.

У Беларусі зацверджаны патрабаванні да ўстаноўкі і эксплуатацыі дзіцячых надзіманых атракцыёнаў. Так, горкі і батуты павінны размяшчацца на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, дрэў, камунікацый; мець не менш шасці кропак мацавання; нельга, каб рухомыя элементы абсталявання (канаты, сеткі і г.д.) перапляталіся, ствараючы небяспеку; вакол атракцыёна павінна быць створана свабодная ад усялякіх перашкод зона; дзеці 2-х і 12-год не павінны гуляць на батутах і горках адначасова, важна таксама, каб захоўвалася дапушчальная колькасць чалавек на адзін сеанс. Нельга эксплуатаваць надзіманы атракцыён пры наяўнасці пашкоджанняў, а таксама ў дождж і пры хуткасці ветру больш 10 метраў у секунду. Ля кожнага абсталявання павінен быць стэнд з інфармацыяй пра назву і правілы паводзін.

Разам з тым, адказнасць за бяспеку дзяцей у час такіх забаў нясуць і самі бацькі. Перш чым купіць білет на атракцыён, варта агледзець яго звонку, упэўніцца, што ён замацаваны, што на паверхні няма лапікаў ці заклееных скотчам участкаў. Калі батут занадта мяккі – гэта таксама небяспечна: дзіця можа трапіць нагой ці нават галавой у прамежак паміж надзіманымі дэталямі. Не выпускайце з віду вашых сыноў і дачок увесь час, пакуль яны знаходзяцца на атракцыёне: яго работнік наўрад ці зможа прасачыць за ўсімі. Выбірайце абсталяванне па ўзросце. Патлумачце дзіцяці, што з’язджаць з горкі варта нагамі ўперад, седзячы ці лежачы. А вось скатвацца на жываце, стоячы ці галавой уперад, а таксама “паравозікам” – траўманебяспечна. Навучыце малых адпаўзаць убок адразу пасля спуску з горкі, не скакаць на батуце побач з іншымі дзецьмі.

Выконвайце ўсе прыгаданыя рэкамендацыі, калі хочаце, каб атракцыёны прынеслі вам толькі станоўчыя эмоцыі.

Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдкае дзіця можа спакойна прайсці міма прыцягальнай забавы – яркіх і, здавалася б, бяскрыўдных надзіманых батутаў. Але ж акрамя станоўчых эмоцый малыя нярэдка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика