“Быў Леанід — няма Леаніда…”. 21.by

“Быў Леанід — няма Леаніда…”

06.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Леанід Аляксеевіч Філатаў быў вельмі таленавітым  чалавекам. У 15 гадоў ён усёй душою палюбіў кінематограф і цвёрда вырашыў стаць артыстам. Але сталіца СССР сустрэла маладога хлопца з правінцыі непрыветліва:  яго першыя спробы паступіць у інстытут, каб авалодаць прафесіяй, іграць на сцэне і ў кіно, былі правальныя. Леанід Філатаў падумваў вярнуцца дадому. Але сябры дапамаглі, угаварылі паступаць ізноў. У тым жа годзе ён паступіў у Шчукін-скае вучылішча, скончыўшы якое, уладкаваўся на працу ў Тэатр на Таганцы да вядомага майстра Юрыя Любімава. Філатаў быў знаёмы і іграў на сцэне з Высоцкім, Залатухіным, Акуджавай і іншымі знакамітымі людзьмі.

Як і ў тэатры, у кіно маладога артыста чакаў поспех, у той час Філатаў нават лічыўся галоўным сэкс-сімвалам краіны. Асабліва гучны поспех у гэтай галіне яго прафесіі быў вызначаны першым савецкім фільмам-катастрофай “Экіпаж”, дзе наш герой зняўся ў галоўнай ролі.

На жаль, праблемы са здароўем, хуткі тэмп жыцця не далі, мне здаецца, у той ступені, у якой мог артыст, працаваць на сцэне і праявіць свой талент.  Разам з тым, Леанід Філатаў знайшоў сябе і ў гэты нялёгкі час, калі здароўе стала пагаршацца і больш часу прыходзілася праводзіць  у шпіталях і дома, — ён пачаў больш пісаць. Першыя крокі ў літаратуры ён зрабіў яшчэ ў канцы 70-х гадоў. Кожны памятае яго цудоўную казку “Пра Фядота-стральца ўдалога малайца”, па якой, тым больш, не так даўно зняты сучасны мультфільм і якая, дарэчы, цудоўна перакладзеная на беларускую мову Максам Шчурам. Філатаў напісаў яшчэ шмат вершаў, п’ес і аповесцей.

Я ж абраў для сённяшняга свайго перакладу твор наўпрост звязаны з дрэнным здароўем аўтара. У ім, як мне падаецца, Філатаў не проста апісвае, што з ім станецца, са светам вакол, калі ён адыдзе ў лепшы свет, аўтар у даволі іранічнай форме ўсё гэта апісвае. чалавек, які разумее свой цяжкі стан, не губляе цвярозасці розуму, і разважанні яго, для мяне, заслугоўваюць павагі і выяўляюць моцную асобу, чалавека, яны не падобныя на многае, што я чытаў такога кшталту ў іншых аўтараў. Трэба прызнаць, што аўтар не губляў пачуцця гумару да апошніх дзён і працаваў над гумарыстычнымі п’есамі і казкамі да апошніх дзён.

Што атрымалася ў мяне на гэты раз — чытайце ніжэй.

Ангел стоял возле кровати,

Как санитар в белом халате.

 

— Цыц! — убеждал. —

Что ты кричишь-то?..

Ты же у нас

храбрый мальчишка…

Взял и унёс в звёздные дали,

Только меня здесь и видали.

 

Это конец, это финита.

Был Леонид — нет Леонида…

 

Я уплывал в душной сирени,

У трубачей губы серели.

Им недосуг — им бы удрать бы:

Кто-то их взял прямо со свадьбы.

 

Больно нужна им панихида…

Был Леонид, нет Леонида.

 

Горный аул слушал «Аиду»,

Наш мюзик-холл плыл

во Флориду.

В тысячный раз шёл образцово

Детский спектакль у Образцова.

 

Ни у кого грустного вида —

Был Леонид, нет Леонида…

 

Всё как всегда,

всё по привычке —

Люди, мосты и электрички.

Что за напасть?

Что за немилость?

В мире ничто не изменилось.

 

Значит — судьба,

значит — планида:

Был Леонид — нет Леонида.

Леонид Филатов.

 

Светлы анёл стаў пры мне ценем,

Як санітар у белым адзенні.

 

— Цыц! — дакараў.

— Твой крык без прычыны!

Ты ж, мне здаецца,

храбры хлапчына…

Ўзяў і панёс у зорную далеч,

Толькі мне ў спіну і паглядалі.

 

Гэта канец, напэўна, фініта.

Быў Леанід — няма Леаніда…

 

Водар у бэзу быў неспакусны,

У трубачоў шарэлі іх вусны.

Лепш бы музыкі тут не сядзелі:

Нехта прывёў іх прама з вяселля.

 

І  не патрэбна ім паніхіда…

Быў Леанід, няма Леаніда.

 

Горны аул усё слухаў “Аіду”,

Наш мюзік-хол ціха плыў

у Фларыду.

Безліч разоў, як лепшым узорам,

Зладжаны быў паказ Абразцова.

 

Сумам ні ў кога твар  не накрыты —

Быў Леанід, няма Леаніда…

 

Звыкла — навокал

і па прывычцы —

Людзі, масты, імчаць электрычкі.

Можа, то пошасць?

Можа, няміласць?

Свет  так нічога і не змяніла.

 

Значыцца — лёс,

і значыць — планіда:

Быў Леанід — няма Леаніда.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леанід Аляксеевіч Філатаў быў вельмі таленавітым  чалавекам. У 15 гадоў ён усёй душою палюбіў кінематограф і цвёрда вырашыў стаць артыстам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика