Як у Воранаве святкуюць Купалле (Фота, Відэа)
					08.07.2018
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Любімае ў народзе свята распачолася на беразе воранаўскага возера а дзевятай гадзіне вечара папулярнымі мелодыямі і віншаваннямі герояў казак ды паданняў Купалы (Алякчей Бурч) і Купалінкі (Анастасія Войшніс). Да іх шчырых пажаданняў далучыліся і артысты народнага ансамбля “Лідчанка” пад кіраўніцтвам Вольгі Цішко. Калектыў існуе ўжо не адзін дзесятак год, змянілася не адно пакаленне яго ўдзельнікаў, але і сёння “Лідчанка” карыстаецца вялікай папулярнасцю і запатрабавана ў гледачоў. Вось і воранаўцаў лідчане пакарылі сваім вялікім сцэнічным маўстэрствам, тонкім адчуваннем прыгажосці народных песен, танцаў, жартаў. Хочацца разам з імі пажадаць усім сабраўшымся на Купалле, каб усім было “лёгка насэрцы, цяжка ў кашальку”. Па праўдзе кажучы, кашалькі ўсё ж палягчэлі. Бо патраціць грошы было на што: тут табе, пачынаючы ад шашлыкоў, розныя прысмакі ды напоі, а таксама вялікі выбар цацак для дзетвары. Не паспелі адгучаць апладысменты лідскім артыстам, як на сцэне з’явіліся марскі ўладар Няптун (Яраслаў Івашкевіч) і Царыца марская (Наталля Камінская) і прапанавалі гледачам цікавую гульнёвую праграму. Не памяшала весяліцца народу нават Ведзьма (Жанна Тамукевіч) са сваёй світай розных нячысцікаў. А кульмінацыяй тэатралізаванага прадстаўлення, падрыхтаванага рэжысёрам Кацярынай Масель, былі пушчаныя дзўчатамі на ваду вянкі і купальскае вогнішча, як сімвал надзей і мараў на лепшую будучыню. Неўзабаве вечар саступіў свае правы кароткай купальскай цёплай ночы і святочнай дыскатэцы. Вікенцій ЯКОВІЧ. Фота Алега БЕЛЬСКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Любімае ў народзе свята распачолася на беразе воранаўскага возера а дзевятай гадзіне вечара папулярнымі мелодыямі і віншаваннямі герояў казак ды паданняў Купалы...  | 
 
		
		
		 
     |