Імідж мясцовых дарог
08.07.2018
—
Разное
|
Сёлета ў нашай краіне пачала дзейнічаць праграма добраўпарадкавання мясцовых дарог, накіраваная на наданне ім сучаснага іміджу. У цэнтры гэтай работы на Стаўбцоўшчыне – работнікі ДРБУ № 135. – Планы ў дарожнікаў маштабныя. Працуем на многіх аўтадарогах і аб’ектах, – адзначае начальнік ДРБУ № 135 Вадзім САВІЦКІ і заўважае, што ў хуткім часе павінна быць завершана ўладкаванне шасці пляцовак прыпынкаў грамадскага транспарту ў вёсках Старына і Ругаец. На аўтобусных прыпынках на аўтадарозе Стоўбцы – Мікалаеўшчына заменены дзесяць камплектаў «лаўка і ўрна для смецця». Абноўлена каля 200 км дарожнай разметкі, ці 70 працэнтаў ад неабходнага. Вядзецца замена дарожных знакаў. Дарэчы, ДРБУ № 135 само іх і выпускае, ад 1500 да 2000 штук у месяц. Самая карпатлівая работа звязана, бадай, з сезонным утрыманнем мясцовых дарог (іх на балансе амаль 800 км) – своечасовым абкошваннем, уборкай. Запатрабаваны розныя віды і, зразумела, якасць работ. Цяпер рабочы дзень у дарожнікаў не толькі напружаны, а і фактычна ненарміраваны, – падкрэслівае Вадзім Савіцкі. – У дарог раённага значэння асаблівае прызначэнне. Кожнага з нас яны звязваюць з домам, работай. Яны штодзень навідавоку. На шляху нельга пакідаць без увагі нават невялікую ямінку, не тое што неабходнасць сур’ёзнага рамонту. – Ямачны рамонт выкананы. З вясны прыступілі да бягучага рамонту аўтадарогі Івянец – Рубяжэвічы – Стоўбцы. Ён закране тры ўчасткі дарогі агульнай працягласцю 12 кіламетраў. Плануецца завяршыць рамонт да канца лета. З надыходам сезона на нашым асфальтабетонным заводзе ўжо выпушчана каля 8 тысяч тон асфальтабетоннай сумесі. Практычна ўся сумесь выкарыстана для ўласных патрэб, хоць ёсць магчымасць рэалізоўваць і староннім арганізацыям. Да канца сезона мяркуецца выпусціць не менш за 20 тысяч тон асфальтабетоннай сумесі. Галоўнае, каб не было недахопу патрэбных для вытворчасці матэрыялаў, кампанентаў. У бліжэйшай перспектыве запланавана заасфальтаваць участкі аўтадарог, якія пралягаюць праз Рочавічы і Апечкі, пад’езд да пасёлка Коласава, участак аўтадарогі Буцькавічы – Юркавічы – Путчына і т. п. – На якіх аб’ектах дарожнікі працуюць на даны момант? – Па заказе фізкультурна-аздараўленчага комплексу рыхтуем пляцоўку пад трэнажоры. Працягваем работы па стварэнні пад’язных шляхоў на тэрыторыі новага завода высокатрывалага чугуннага ліцця на ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, дзе неабходна асвоіць 100 тысяч рублёў. Нашы работнікі і тэхніка задзейнічаны таксама на аб’екце, які звязаны з будаўніцтвам першай беларускай атамнай станцыі, а менавіта ствараем пад’язную дарогу ў сувязі з рэканструкцыяй падстанцыі 220 кВ «Стоўбцы» з пераводам яе на напружанне 330 кВ і будаўніцтвам высакавольтнай лініі 330 кВ «Стоўбцы – Баранавічы». Таццяна ПЯТКЕВІЧ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў нашай краіне пачала дзейнічаць праграма добраўпарадкавання мясцовых дарог, накіраваная на наданне ім сучаснага іміджу. У цэнтры гэтай работы на...
|
|