Убралі на насенне
08.07.2018
—
Разное
|
На сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася ўборачная кампанія. Першай ўбралі на насенне азімую свірэпіцу, якая была пасеяна летась на 48 гектарах у дзвюх гаспадарках – ААТ «Налібакі Агра» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Першым вывеў камбайн на палеткі налібаччанін Дзмітрый Дошчачка. Камбайнер хутка ўбраў 38-гектарную плошчу і намалаціў 27 тон насення. На адвозцы быў задзейнічаны вадзіцель Анатолій Вялічка. На аталезскіх палетках шчыраваў камбайн з ААТ «Каганец», ураджайнасць тут склала амаль 8 цэнтнераў насення з гектара. Гэтымі днямі ў гаспадарках паступова прыступяць да ўборкі азімага рапсу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася ўборачная кампанія. Першай ўбралі на насенне азімую свірэпіцу, якая была пасеяна летась на 48 гектарах у дзвюх гаспадарках...
|
|