Падзеі і здарэнні
09.07.2018
—
Разное
|
ЗАГСам зарэгістраваны за апошнія тры тыдні 20 шлюбаў, зроблена сем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 20 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Віялета Бразоўская, Іван Мілаванаў, Цімафей Шафарэнка, Макар Валочнік, Арцём Андроцкі, Мілана Траццяк, Эвяліна Канавал, Андрэй Ліхаман, Арсеній Дудко, Аліса Пракапец, Дар’яна Ігнатовіч, Мацвей Калошыч, Антон Чэмка, Софія Маскальчук, Валерыя Цярэшка, Сямён Рамановіч, Анастасія Сакалоўская, Аляксандр Суднік, Елізар Траццяк і Глеб Скулкоў. Зямны шлях закончыўся для 33-х жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі шэсць фактаў загаранняў. Гарэлі два хлявы – у вёсках Каменка і Мархачоўшчына, а таксама дачны дом у Бярозаўцы, гараж у Тонаве, лазня ў Дзяўгах. У Новым Свержані здарылася задымленне – у ім ніхто не пацярпеў, аднак уласнік кватэры прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Выратавальнікам паведамілі з хуткай дапамогі аб шпіталізацыі грамадзяніна з апёкамі І і ІІ ступеняў, які быў знойдзены суседзямі ў гаражы. Міліцыяй зарэгістравана 130 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазроныя. У Налібаках нецвярозы хуліган пашкодзіў лабавое шкло аўтамабіля. Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар Мікалаеўшчыны, які на затоцы Нёмана з дапамогай сеткі здабыў пяць акунёў. Нанесеная шкода (122, 05 рубля) кампенсавана браканьерам у добраахвотным парадку. Яму пагражае штраф – да 50 базавых велічынь. ДАІ выявіла 82 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і сем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, пяць недысцыплінаваных пешаходаў. На 55-м км аўтадарогі Пяршай – Івянец – Нясвіж атрымаў траўмы вадзіцель аўтамабіля Рэно, які не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў ходзе наглядных мерапрыемстваў выявіў і зняў з рэалізацыі харчовую прадукцыю з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці ў шасці гандлёвых кропках агульнай вагой 22,52 кг. Больш за палову пратэрмінаванага было ў гандлёвым аб’екце ІП Т. І. Леўчанка (рынак «Лебедзь»). «Хуткая» выязджала 195 разоў, у прыватнасці 13 сігналаў паступілі да асоб з алкагольным ап’яненнем. Падрыхтавала Таццяна Пяткевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГСам зарэгістраваны за апошнія тры тыдні 20 шлюбаў, зроблена сем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 20 маленькіх жыхароў...
|
|