Сабаку – на павадок. 21.by

Сабаку – на павадок

09.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На вуліцах нашага горада не змяншаецца колькасць вольна бегаючых сабак. Далёка не ўсе яны з’яўляюцца, так бы мовіць, безгаспадарчымі. Часцей за ўсё жывёлы без перашкоды – праз ненадзейную агароджу – пакідаюць двор свайго гаспадара ў прыватным сектары, праз пэўны час такім жа чынам туды і вяртаюцца. 

Каб папярэдзіць падобнае, а значыць і выпадкі ўкусаў людзей, неабходна нагадаць уладальнікам сабак аб адказнасці.
У Беларусі за парушэнне Правіл утрымання дамашніх сабак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 15 базавых велічынь. Калі ў выпадку такога парушэння нанесены ўрон здароўю людзей або маёмасці, то штраф можа скласці да 30 базавых велічынь, таксама магчымы адміністрацыйны арышт.
У сілу вышэйсказанага паклапаціцеся аб тым, каб сабака не мог пакінуць двор самастойна, завярэнні тыпу «ён сарваўся з цэпа» не прымаюцца. А калі вы вырашылі пайсці па справах з сабакам, то па-за межамі свайго домаўладання вазьміце яго на павадок, а пры неабходнасці надзеньце наморднік.

Ірына ЛУКАШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вуліцах нашага горада не змяншаецца колькасць вольна бегаючых сабак. Далёка не ўсе яны з’яўляюцца, так бы мовіць, безгаспадарчымі. Часцей за ўсё жывёлы без...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика