Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой. 21.by

Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой

09.07.2018 17:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой. Мінчанка, якая яго купіла, спадзявалася атрымаць флакон брэндавай парфумерыі. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавяла прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

45-гадовая жыхарка сталіцы звярнулася ў магілёўскую міліцыю з заявай, што яна стала ахвярай інтэрнэт-махляркі. Праваахоўнікі знайшлі маладую жанчыну, якая адправіла ў Мінск пасылку. Ёй 22 гады, яна нідзе не працуе. Зламысніца купляла дарагія духі, пералівала іх у іншыя флаконы, а кліентам прадавала звычайную ваду.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Махлярства". Жыхарцы Магілёва пагражаюць грамадскія працы, ці штраф, ці папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, ці арышт — да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі — да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой. Мінчанка, якая яго купіла, спадзявалася атрымаць флакон брэндавай парфумерыі. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика