Мікалай Валянцінавіч Манкевіч — урач з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. 21.by

Мікалай Валянцінавіч Манкевіч — урач з актыўнай жыццёвай пазіцыяй

10.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_20591 (Копировать)Віншаванні з нагоды свайго 60-гадовага юбілею 26 чэрвеня прымаў намеснік  галоўнага ўрача па медыцынскай часці, дэпутат Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Валянцінавіч Манкевіч. Шчырыя і сардэчныя словы ў  адрас юбіляра напачатку рабочага дня прагучалі ад кіраўніцтва і калег – вялікага калектыву медыкаў Шаркаўшчынскай  цэнтральнай раённай бальніцы, у якой Мікалай Валянцінавіч працуе на працягу 35 год.

Пасля заканчэння медінстытута і інтэрнатуры ў 1982 годзе свой працоўны шлях ён пачынаў у якасці ўчастковага тэрапеўта, праз тры гады  узначаліў  тэрапеўтычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.Намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай часці Мікалай Валянцінавіч стаў  28 год назад.

Падчас віншаванняў былі адзначаны і вялікі асабісты ўклад юбіляра ў развіццё рэгіянальнай сістэмы аховы здароўя,і  высокі прафесіяналізм, і актыўная грамадзянская пазіцыя. Акрамя агульнай арганізацыі лячэбнага працэсу ў цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Валянцінавіч працуе ўрачом-фтызіятарам, займаецца дыягностыкай туберкулёзу і яго лячэннем.

На працягу многіх гадоў М. В. Манкевіча выбіралі дэпутатам Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў, у адно са скліканняў  —  дэпутатам Віцебскага абласнога Савета. У цяперашні час намеснік галоўнага ўрача з’яўляецца дэпутатам райсавета дэпутатаў па Чырванадворскай выбарчай акрузе.

А яшчэ з першых дзён  ўтварэння на тэрыторыі нашага раёна ўзначальвае раённую арганізацыю Камуністычнай партыі Беларусі. Таму і невыпадкова, што ў дзень юбілею Мікалая Валянцінавіча з адметнай датай у жыцці павіншавалі прадстаўнікі раённай партыйнай арганізацыі, якія пад кіраўніцтвам Мікалая Валянцінавіча прымаюць актыўны ўдзел у жыцці нашага гарадскога пасёлка і раёна, актыўна супрацоўнічаюць з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, праводзяць шэраг цікавых акцый і рэалізоўваюць праекты.

-На працягу многіх гадоў Мікалай Валянцінавіч на тэрыторыі нашага раёна з’яўляецца старшынёй  прызыўной медыцынскай камісіі,-паведаміў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан. За шматгадовую плённую працу і патрыятычнае выхаванне моладзі на ўрачыстасці, прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў, Мікалай Валянцінавіч быў  узнагароджаны Ганаровым знакам “100 год ваеннаму камісарыяту”.  А ў дзень  юбілею шчырыя словы віншаванняў ад прадстаўнікоў раённых арганізацый кампартыі Беларусі і “Беларускі саюз афіцэраў” і, безумоўна, ад вялікай колькасці калег —  медыцынскіх работнікаў раёна,  прагучалі ў адрас Мікалая Валянцінавіча як чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, выдатнага ўрача і арганізатара сістэмы аховы здароўя ў раёне.

Мікалай Валянцінавіч, як прызнаўся ён сам, чалавек шчаслівы не толькі ў прафесіі, але і ў сям’і .Побач з ім  на працягу амаль 38 гадоў клапатлівая  жонка Святлана Анатольеўна, разам з якой выхавалі 2 зараз ужо дарослых сыноў. Святлана Анатольеўна працуе памочнікам санітарнага ўрача ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Старэйшы сын Ігар пражывае  на Украіне, ён бізнэсмэн. Малодшы Сяргей, эканаміст па адукацыі, займае адну з кіруючых пасад на ААТ “Беларуськалій” у Слуцку.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_3173 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика