Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”. 21.by

Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”

10.07.2018 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад час святкавання 120-годдзя горада Ганцавiчы 7 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”, паведаміла карэспандэнту «СП» Ала Хваль, дырэктар установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Выданне расказвае пра людзей, якіх ужо няма побач з намі, але сваёй працай і жыццёвым прыкладам яны пакінулі добры след на зямлі. Пад вокладкай зборніка сабраны замалёўкі, напісаныя бібліятэкарамі раёна. На працягу мінулага года яны друкаваліся на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”.




На мерапрыемстве размова вялася пра таленавітага трэнера Івана Міхайлавіча Турко, доктара-акушэра Марыю Вікенцьеўну Крывянок, настаўніка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Піліпаўну Шыпалаву. У гэты дзень невялічкая зала бібліятэкі была напоўнена хвалюючымі ўспамінамі аб добра вядомых і паважаных у горадзе людзях. Шмат шчырых слоў у адрас галоўных герояў вычарыны выказалі іх родныя, калегі па працы, вучні і проста знаёмыя людзі.

Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры, а на заканчэнне сустрэчы — госці ўсе разам праспявалі песню з кінафільма “Весна на Заречной улице”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад час святкавання 120-годдзя горада Ганцавiчы 7 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика