У межах праекта «Абарані сябе сам» у краязнаўчай зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы адбылася сустрэча за круглым сталом з адвакатам Т.А. Ерчынскай на тэму “Аб ільготах для састарэлых”. Падчас гутаркі, на якой прысутнічалі чытачы пенсійнага ўзросту, былі абмеркаваны пытанні рознага накірунку. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Нясвіжскім раённым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.